Шаноўныя слухачы! Мы ўдзячныя за вашыя меркаваньні й прапановы. Вы робіце наша з вамі радыё больш цікавым.
Мы ўводзім прыз — падзяку за ваш найлепшы званок, паведамленьне, падказку. Пераможцы будуць абвяшчацца кожную нядзелю ў тыднёвым аглядзе “Званкоў на Свабоду”.
Вас чакаюць кнігі Бібліятэкі Свабоды з подпісамі аўтараў. Тэлефон “Свабоды” ў Менску 266-39-52 працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: 8-029-391-22-24.
У менскім Палацы Рэспублікі прайшоў устаноўчы зьезд грамадзкага аб’яднаньня “Белая Русь”. Праўладную арганізацыю ўзначаліў міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў.
Камэнтар слухача:
Спадар: “На ўстаноўчым зьезьдзе так званага грамадзкага аб’яднаньня “Белая Русь” яго старшыня Аляксандар Радзькоў і вокам не міргнуўшы заявіў, што галоўнай мэтай створанай арганізацыі зьяўляецца ўсясьветная падтрымка Аляксандра Рыгоравіча і палітыкі, якую ён праводзіць.
Са сказанага няцяжка зрабіць выснову — калі ўжо цяпер пад Аляксандра Лукашэнку ствараюць рознага кшталту аб’яднаньні, арганізацыі й гэтак далей, гэта азначае, што пасьля заканчэньня прэзыдэнцкага тэрміну Аляксандар Рыгоравіч сыходзіць не зьбіраецца”.
Наступныя тэлефанаваньні з нагоды меркаванага разьмяшэньня ў Беларусі расейскіх ракетаў “Іскандэр” і будаўніцтва атамнай электрастанцыі, пра што заяўляюць улады краіны.
Спадар: “Усяму народу Беларусі трэба на адзін голас заявіць: ніякага разьмяшчэньня “Іскандэраў”. Атамную бяду Чарнобылю мы яшчэ не перажылі, другой нам ня трэба”.
Спадар: “Наконт атамнай электрастанцыі. Так, яна запрацуе, але неўзабаве прыйдзе час, калі пачнуць зношвацца яе мэханізмы. Гэта будуць вельмі вялікія праблемы. Я не зайздрошчу таму пакаленьню, якое суатыкнецца з гэтымі праблемамі”.
Наступныя тэлефанаваньні са зваротамі да апазыцыі і ўлады.
Спадар: “Дзялюся інфармацыяй. У бэнээфаўцаў адзін паклёп. Хлусьня, што Лукашэнка нічога не зрабіў. Паглядзіце, Шушкевіч развальваў, а ён аднавіў заводы, фабрыкі, дарогі, чыгункі, вакзалы, прывакзальныя плошчы, сельскую гаспадарку падняў, бібліятэку пабудаваў — такую, каб паказаць усяму сьвету, што мы, беларусы, можам”.
Спадар: “Вось здымаюць ільготы, але не з усіх. З чыноўнікаў-нягоднікаў ня будуць. А з народу, якому капейкі плацяць і пэнсія маленькія… А цэны падвышаюць без канца. Навошта гэтых людзей катаваць?”
Яцкевіч Аляксандар Анатольевіч, Віцебск: “Я вельмі хачу вас папрасіць, каб вы дапамаглі мне зьвярнуцца да нашага паважанага прэзыдэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Паважаны Аляксандар Рыгоравіч, я, пэўна, па тваёй міласьці сяджу бяз працы, бо звольнілі паводле кантракту”.
У Віцебску група грамадзянаў распачала збор віншавальных паштовак на адрас Аляксандра Казуліна да дня народзінаў палітыка 25 лістапада. Нагадаю, што былы кандыдат на прэзыдэнта атрымаў пяць з паловай гадоў турмы за ўдзел у акцыі пратэсту.
Тэлефанаваньне слухача:
Павал Васілевіч, вэтэран, Менск: “Аляксандар Уладзіслававіч, вас добрага і разумнага чалавека ў 52-гі дзень народзінаў 25 лістапада ўспомняць шматлікія выбарцы, прыхільнікі і ўсе людзі, хто ведаў вас, працаваў пад вашым кіраўніцтвам ці разам з вамі.
Вы сьмела сказалі праўду, што ўлада бесцырымонна парушае правы чалавека, вяртае людзям страх, вядзе не ў цывілізаваны сьвет, а ў цемрадзь мінулага. “Свабоду Казуліну!” — паўсюль чуецца моцны голас мноства разумных людзей”.
Працягваем праграму яшчэ адным віншаваньнем:
Спадар: “Паважанае Радыё Свабода, праз вашу перадачу хачу павіншаваць усіх жыхароў Латвіі, якія ў дадзены момант знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, са сьвятам — Днём незалежнасьці. Хачу пажадаць здароўя, дабрабыту і шчасьця гэтай вялікай краіне”.
На завяршэньне водгукі на праграмы Радыё Свабода:
Спадар Дзед: “Добры дзень, “Свабода”. Я ўважліва слухаў сёньняшнюю вашу перадачу, інтэрвію з гісторыкам пра тое, як той бачыць БНР, калі б яна адбылася. І гісторык, які адказваў на гэтае пытаньне, спаслаўся на аргумэнт, што беларусы навучыліся ў габрэяў гандляваць.
Але ж ён не сказаў, што габрэі беларускаму народу і нацыі таксама шмат зрабілі, таму што сярод габрэяў, выхадцаў зь Беларусі, вельмі шмат сьвядомых і знакамітых людзей”.
Спадарыня: “Спадар Герасіменка як былы дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі гаварыў па вашым радыё пра спробу імпічмэнту прэзыдэнта Лукашэнкі. І як у адначасьсе тады войскі ўзялі ў кальцо Менск. А ваенныя былі тады і ў самім горадзе — чакалі, стаіўшыся ў закрытых дварах з баявой зброяй, загаду.
Ці падняў бы баявую зброю на свой народ Міхаіл Саакашвілі? Паглядзіце на твар гэтага чалавека. У час крызісу ён прызначыў мужна і з годнасьцю новыя прэзыдэнцкія выбары, а не крычаў, што будзе адстрэльвацца да апошняга патрона”.