У сьпісе 114 асобаў. Сярод іх старшыня Рагачоўскага райвыканкаму Віктар Банчук, шэраг дырэктараў школаў і гімназій Менску, судзьдзі раённых судоў, супрацоўнікі пракуратуры і міліцыі Менску, дырэктары менскага трактарнага заводу і кандытарскай фабрыкі “Слодыч”.
Паводле актывіста КХП БНФ Валера Буйвала, гэтую акцыю партыя праводзіць ужо цягам трох месяцаў: “Гэта наша папярэджаньне пра тое, што афіцыйныя асобы, якія зьдзяйсьняюць палітыку асыміляцыі-русыфікацыі парушаюць законы і нашы нацыянальныя, і міжнародныя, і маральныя. Людзі надзеленыя пэўнай уладай нясуць у гэтым сэнсе асаблівую адказнасьць.”
У заяве КХП БНФ “Асіміляцыя – злачынства супраць чалавецтва”, гаворыцца: “Мэта злачыннай асіміляцыі расейскіх імпэрцаў у тым, каб задушыць наш інтэлект, інтэлектуальна прынізіць і падначаліць, перарабіць нас у “рускіх ніжэйшай якасьці”.