Уліцёнак: “На каго кладзе надзею Дар’я, каб не згубіцца ў гэтым жыцьці?”
Ліс: “На сябе і сваіх блізкіх”.
Уліцёнак: “Хто паўплываў на вашую палітычную пазыцыю?”
Ліс: “Жыцьцё”.
Уліцёнак: “Хто для вас клясык літаратуры – замежнай, беларускай?”
Ліс: “Уладзімер Караткевіч, Вольга Іпатава, Эрнэст Гэмінгуэй, Міхаіл Булгакаў”.
Уліцёнак: “Любімыя літаратурныя героі?”
Ліс: “Алесь Загорскі з “Каласоў пад сярпом тваім”.
Уліцёнак: “Ну а ў рэальным жыцьці бачыце некага на п’едэстале?”
Ліс: “Мае бацькі”.
Уліцёнак: “На ваш погляд найлепшая газэта і найлепшы сайт – гэта...”
Ліс: “Сайт “Нашай нівы”, а газэта – “Аргументы и факты”. Расейская газэта, аднак у беларускай пэрыёдыцы аналягаў у яе няма”.
Уліцёнак: “Песьня, якую вы з задавальненьнем слухаеце?”
Ліс: “Усе кампазыцыі “Н.Р.М.”, “Старога Ольсы” ўсе інструмэнтальныя кампазыцыі”.
Уліцёнак: “Што для беларусаў вам падаецца каштоўнасьцю нумар адзін?”
Ліс: “Свабода. Хоць беларусы яшчэ гэтага не разумеюць”.
Уліцёнак: “Найбольшы посьпех...”
Ліс: “Мая сям’я і ўсе мае творчыя напрацоўкі”.
Уліцёнак: “А параза нумар адзін...”
Ліс: “Тое нязробленае, што я павінна была зрабіць і не зрабіла”.
Уліцёнак: “Чаму вас вучаць удачы і чаму – паразы?”
Ліс: “Удачы вучаць радавацца жыцьцю. А паразы – не здавацца”.
Уліцёнак: “Вы верніца?”
Ліс: “Так”.
Уліцёнак: “У што вы верыце?”
Ліс: “У тое, што ў кожнага чалавека ў гэтым жыцьці ёсьць свая задача. Ён павінен яе ўгадаць і выканаць. Я веру ў тое, што нашыя мары збываюцца. Я веру ў тое, што варта змагацца за свае мары”.
Уліцёнак: “Напрыканцы прачытайце, Дар’я, любую страфу з вашых уласных вершаў, якая вось зараз усплыве ў памяці...”
Ліс: “Краіна-загадка ў цэнтры Эўропы? Адказ на пытаньне: “Квадрат Малевіча”. А зорка Палын асьвеціць сустрэчу. І дождж. І шэрых людзей. І вечнасьць…”
Дар’я Ліс: “З Калымы нам даслалі сухарыкі… Дзякаваць за тое? Не!”, 14.10.2007 Дар’я Ліс: “Беларускія школы стануць беларускамоўнымі”, 14.10.2007 Дар’я Ліс: “Адсутнасьць выбару – апрыёры нэгатыў”, 13.10.2007 Дар’я Ліс: “Агінскі парадаваўся б за дзяцей…”, 12.10.2007 Грамадзкі рэдактар тыдня – Дар’я Ліс, 11.10.2007
Найцікавейшыя матэрыялы чацьвярга на сайце svaboda.org паводле Дар’і Ліс:
Майстар эўрапейскай журналістыкі заклікаў калегаў больш пісаць пра Беларусь “Беларуская Атлянтыда: без бар’ераў”: скрадзеныя сымбалі “Беларускае замежжа”: як “Радыё Швэцыя” загаварыла па-беларуску У Менску была ўшанаваная памяць Сяргея Грахоўскага На санкцыі ЗША супраць “Белнафтахіму” адказалі нотай