Алесін: "Ідэя ня новая. У 2001 годзе я разам з расейскімі экспэртамі езьдзіў у Варшаву на дыскусію з польскімі экспэртамі, і ўжо тады ішла размова пра тое, што ў адказ на пашырэньне інфраструктуры НАТО на Ўсход Расея плянуе аснасьціць Беларусь комплексамі "Іскандэр-Э", якія яшчэ тады былі на стадыі выпрабаваньняў. Так што тут нельга казаць, што гэта наўпроставы адказ на разьмяшчэньне ў Эўропе элемэнтаў амэрыканскай сыстэмы супрацьракетнай абароны. Нават калі паставіць іх на мяжы, дальнасьць іх палёту – 300 кілямэтраў.
Наўпрост яны не нацэленыя на патэнцыйныя аб’екты амэрыканскай СПА ў Польшчы, але гэта безумоўна дэмарш.
Размовы пра "Іскандэры" ў Беларусі ішлі даўно, але цяпер працэс іх разьмяшчэньня паскорыўся ў межах новай, наступальнай палітыкі Расеі адносна Захаду.
Я мяркую, што гэта перш за ўсё піяр-ход. Колькі б гэтых ракет ні было, ваенная моц НАТО безумоўна большая. Але гэта – пэўнае выяўленьне стаўленьня Расеі да Захаду.
Захад цісьне на Лукашэнку, прымушаючы яго выконваць дэмакратычныя нормы, а Расея дае Лукашэнку зброю, якой няма на ўзбраеньні ў самой Расеі. Мяркуецца, што такія комплексы зьявяцца на расейска-кітайскай мяжы і на Каўказе толькі праз пэўны час.
І таму паведамленьне, што ў хуткім часе па льготных цэнах у Беларусі зьявяцца "Іскандэры" – гэта непрыемная навіна для краін Балтыі і Польшчы, улічваючы, што Варшава і іншыя стратэгічныя аб''екты знаходзяцца на адлегласьці якраз 180-250 кілямэтраў ад мяжы.
Я мяркую, што рэакцыя Захаду будзе даволі вострая. Тым больш, што баявыя якасьці "Іскандэра" такія, што супраць яго супрацьракетныя сыстэмы ня дзейнічаюць. Гэта ракеты з траекторыяй, якая мяняецца, боегалоўка зробленая паводле тэхналёгіі "Стэлс", ракета наводзіцца праз спадарожнік ці па мапе мясцовасьці, закладзенай у боегалоўку. Падчас палёту гэтую ракету можна перанацэльваць у працэсе палёту. Гэта самая перадавая сыстэма, якой па вялікім рахунку яшчэ няма на ўзбраеньні ў самой Расеі”.
Расейскія ракеты будуць пастаўленыя ў Беларусь, 19.04.2007