Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Полавая дыскрымінацыя: хто ініцыятар вострага пытаньня?


Ігар Карней, Менск Дыскрымінацыя паводле полавай прыналежнасьці ў Беларусі – рэч звыклая. Так сьцявярджаюць дасьледчыкі гендэрных праблемаў. Перадусім адзінокім жанчынам больш складана атрымаць банкавы крэдыт і ўладкавацца на працу з добрым заробкам. Чаму так адбываецца?

Жанчына ў дэкрэт – месца занятае

Сацыёляг Юлія Міцкевіч вывучала гендэрную псыхалёгію ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце. Цяпер яна адносіць сябе да актывістак беларускага фэміністычнага руху. Паводле Юліі, падставаў да размоваў пра полавую дыскрымінацыю ў Беларусі больш, чым дастаткова:

“Што тычыцца непасрэдна працы. Калі жанчына рэалізуецца як маці, то як толькі яна вяртаецца на працу (асабліва, калі гэта нейкая прэстыжная работа) у бальшыні выпадкаў яна аказваецца непатрэбнай. На яе месца прыходзяць мужчыны, якія яе здольныя замяніць. Складваецца ўражаньне, што за тыя паўтара года, якія яна выхоўвала дзіця, раптам стала “прафнепрыдатнай”.

Канечне, ёй пра гэта ў твар ніхто не скажа. Але намёкамі – так. Ніякай канкрэтнай статыстыкі на гэты конт няма. Досыць зірнуць на прыклад любога прадпрыемства, каб гэта зразумець. Я ведаю пра нашу птушкафабрыку. Там усе работніцы, які займаюць невялікія пасады, жанчыны. Але непасрэдны дырэктар – мужчына. І такая гендэрная палітыка ня толькі ў нашай краіне, але і многіх пасьлясавецкіх дзяржавах, калі пасады, праца, якая прыносіць уладу і грошы, належыць мужчыне”.

Каму крэдыт аддаваць, калі жанчына зацяжарыць?

Адзін з самых распаўсюджаных прыкладаў полавай дыскрымінацыі – уладкаваньне на працу. Маўляў, маладым жанчынам вельмі цяжка знайсьці высокааплатную працу, паколькі працадаўцы лічаць, што праз нейкі час жанчына сыдзе ў дэкрэтны адпачынак, альбо будзе не выходзіць на працу з прычыны хваробы дзяцей – а гэта ня выгадна з фінансавага пункту гледжаньня.

На ўмовах ананімнасьці супрацоўнік аднаго з банкаў патлумачыў, чаму так адбываецца:

“Нават па логіцы рэчаў: калі яна пойдзе ў дэкрэт, у яе адразу “накрываецца” заробак. Мяне больш хвалюе іншае: чаму на некаторыя дыскатэкі дзяўчатам бясплатны ўваход. Вось гэта мужыкоў насамрэч дыскрымінуе”.

Жанчына – добры работнік, калі не алькаголік

Аксану Пташнікаву некалі не ўзялі на працу без дакладнага тлумачэньня прычыны. Цяпер яна – саўладальніца камэрцыйнай кампаніі. На пасадзе дырэктара Аксана кіруе па-мужчынску. Яна перакананая, што ў бізнэсе цырымоніцца не выпадае:

“Наша кампанія хоча бачыць мужчыну на пэўнай пасадзе. Таму ўсе жанчыны адразу падвяргаюцца дыскрымінацыі адразу ж. І самы горшы выпадак – гэта калі кандыдатка замужам і без дзяцей. Таму што тады адразу непазьбежна ўзьнікае пытаньне: якія пляны на будучыню? І гэта ўсюды, часам у абсалютна адкрытай форме, часам у больш-менш завуаляванай, але заўсёды аб гэтым запытваюць.

Бо працадаўцу перадусім цікавіць стабільны работнік, а не супрацоўнік, які адразу сыходзіць у дэкрэт. І на працы, паверце, заўсёды так будзе. Фармальна табе могуць і не сказаць, што адмоўлена менавіта з гэтай прычыны хутчэй, скажуць, што мы знайшлі іншага кандыдата, і ўсё”.

Ігар Шкляр мае кампанію мэталюргічную кампанію. Ён кажа, што з задавальненьнем браў бы на працу болей жанчынаў, але не выпадае.

“Яны больш разумныя, больш талковыя і самае, галоўнае, ня п''юць. Але, на жаль, у маім бізнэс патрабуецца трохі фізычная сіла. Таму, па шчодрасьці, калі б я дыскрымінаваў, то ў іншы бок”.

Ці ёсьць у Беларусі гендэрная дыскрымінацыя?, 10.11.2007 Наколькі небясьпечны жаночы алькагалізм? 10.10.2007 Дасьледаваньні канадцаў у Беларусі: жаночае малако не ратуе ад астмы 18.09.2007 Наколькі вострая праблема гвалту ў сям’і для Беларусі? 6.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG