Іван Шыла паведаміў, што ўдзельнікі акцыі сапраўды не выконвалі загаду міліцыі спыніць пікет, але актыўна не супраціўляліся:
“Міліцыянты напісалі, што я чыніў актыўны супраціў, і што нейкаму міліцыянту адарваў пагон. І кагосьці кудысьці ўдарыў. Гэта не адпавядае рэчаіснасьці. Бо нас заламалі, а з заламанымі рукамі немагчыма зьдзейсьніць таго, што нам інкрымінуюць”.
Карэспандэнт: “Вы толькі пасьпелі разгарнуць расьцяжку?”
Шыла: “Такая акцыя ладзіцца трэці год. То бок, у дварах міліцыя чакала. Нашы перасоўваньні кантралявалі. Мы проста пабеглі хутка. Яны не чакалі... Мы на хаду разгарнулі расьцяжку, і пратрымалі яе літаральна пятнаццаць сэкундаў”.
У той жа час афіцыйная дэлегацыя ладзіла мітынг ля помніка Леніну. Далей апавядае Іван Шыла:
“Неяк яны адразу адвярнуліся, неяк іх ужо не цікавіла ўскладаньне вянка. Бо ж нейкія прамовы гучалі... Яны назіралі за намі. Некаторыя большыя прыхільнікі Леніна падышлі да нас, моцна мацюкаліся, але міліцыя аніяк не рэагавала. Адзін дзед-камуніст мяне нават ударыў. Але міліцыі было бяз розьніцы”.
Сябры затрыманых прыйшлі да будынку салігорскай міліцыі, дзе стаіць помнік Дзяржынскаму. Да помніка ўсклалі вянок з калючага дроту са стужкай з надпісам “Ахвярам палітычных рэпрэсіяў. 1917—1991. 1994—2007”.
Затрымліваюць І.Шылу
Міліцыянт прыбірае вянок і адначасова пазуе Фота П.Батуева