Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч наведаў Масты, гарадзенскія актывісты ня трапілі на Сацыяльны марш


Сяргей Астраўцоў, Горадня Па дарозе ў Менск міліцыянты сёньня двойчы затрымлівалі мікрааўтобус, у якім гарадзенскія актывісты АГП ехалі на Сацыяльны марш. Тым часам у Мастах міліцыянты двойчы запынялі Аляксандра Мілінкевіча. Кіраўнік руху “За свабоду” прыяжджаў, каб сустрэцца з жыхарамі гораду.

Кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Юры Істомін сказаў нашаму радыё: галоўнай мэтай міліцыянтаў было тое, каб актывісты АГП ня здолелі прадставіць у сталіцы свой рэгіён, пагатоў яны везьлі гарадзенскія сьцягі.

Дарэчы, сябры гэтай партыі перад маршам у сталіцы зрабілі нечаканы крок: разьмясьцілі на сваім сайце інфармацыю аб тым, што міліцыянты рыхтуюць у Горадні затрыманьні актывістаў, каб тыя не змаглі трапіць у сталіцу 4 лістапада. Называлася нават прозьвішча палкоўніка Чабанава, які нібыта павінен быў кіраваць апэрацыяй. Мы зьвярнуліся да яго па камэнтар і пачулі такі адказ:

Чабанаў: “Гэта правакацыйныя заявы, я вам адразу магу сказаць. Ніхто ніякіх затрыманьняў не плянуе. Я таксама гэты сайт бачыў, глядзеў, гэта звычайная правакацыйная заява спадароў, якія хочуць бачыць у асобе міліцыі нейкую арганізацыю, якая перасьледуе гэтых асобаў, таму яны сабе робяць дадзеную заяву чыста для іміджу. Ніхто іх не плянуе лавіць і ганяцца за імі”.

Ю.Істомін: “Каля майго дому стаяла міліцэйская машына з супрацоўнікамі”

Юры Істомін лічыць, што карысьць ад разьмяшчэньня такой інфармацыі ў сеціве была.

Істомін: “Тое, што мы разьмясьцілі на сайце інфармацыю аб тым, што нас могуць затрымаць – гэта была дакладная інфармацыя. Каля майго дому стаяла міліцэйская машына з супрацоўнікамі. Калі зьявілася гэтая інфармацыя, яны хутка зьніклі. Таму я лічу: тое, што перад сацыяльным маршам з нашай арганізацыі АГП ніхто ня сеў на суткі — гэта самы галоўны вынік той інфармацыі”.

Дарэчы, калі затрыманых сябраў АГП адпусьцілі, яны ўсё ж накіраваліся ў Менск, але трапілі на месца, калі ўдзельнікі Сацыяльнага маршу ўжо разыходзіліся, сказаў Юры Істомін.

На сустрэчы зь Мілінкевічам у Мастах было каля пяцідзесяці чалавек

Пры канцы сустрэчы з жыхарамі Мастоў да Аляксандра Мілінкевіча падыйшлі міліцыянты і людзі ў цывільным, яны сказалі, што трэба паехаць у пастарунак для тлумачэньняў. Кіраўніку руху “За свабоду” прыйшлося даводзіць, што гэта не было несанкцыянаванае мерапрыемства. Былы дэпутат Мастоўскага райсавету Алесь Зарамбюк паведаміў нам, што на сустрэчы зь Мілінкевічам было каля пяцідзесяці чалавек.

Зарамбюк: “Адбылася вельмі добрая сустрэча, прыйшлі звычайныя людзі, абураліся ростам коштаў на прадукты, тым, што чаканаецца падаражэньне камунальных паслугаў. А таксама тым, што ў “чарнобыльцаў” адбіраюць ільготы. А гэта даволі немалая частка жыхароў Мастоў. Яны пражылі ў чанобыльскай зоне па шэсьць-восем гадоў, пакуль не перасяліліся ў Масты. І яны казалі, што гэта несправядлівае і неразумнае рашэньне ўладаў”.

У Мілінкевіча ўзялі ў мастоўскім пастарунку тлумачэньні 4.11.2007 Затрыманых непадалёк ад Іўя актывістаў АГП адпусьцілі 4.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG