Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная аБЛОГа” – 2 лістапада


Севярын Квяткоўскі, Менск Агляд беларускага сеціва

На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, Аляксандар Лукашэнка ня бачыць належнай аддачы ад беларускіх навукоўцаў. “Я на пасадзе прэзыдэнта ўжо 13 гадоў, – заявіў кіраўнік дзяржавы ў часе выступу на Першым зьезьдзе навукоўцаў Беларусі, – давялося вырашаць шмат праблем, а дапамогі ад навукі было няшмат. Дагэтуль бы закупляем за мяжой высокатэхналягічнае абсталяваньне, лекі, кампутары і нават праграмнае забесьпячэньне”. Камэнтары:

“А я ўсё не магу дачакацца, калі нарэшце змагу набыць беларускі кампутар”;

“Спачатку паставіў калгасьніка на чале Акадэміі навук, пасьля зрэзаў фінансаваньне, а цяпер папросту ня бачыць”;

“А ад самога Аляксандра Рыгоравіча ёсьць нейкая карысьць?”

На сайце “Нашай Нівы” абмяркоўваюць прапанову дырэктара Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук Аляксандра Лукашанца заканадаўча зацьвердзіць абавязковасьць валоданьня дзяржаўнымі чыноўнікамі апроч расейскай – беларускай мовай. Камэнтары:

“У дадзеных умовах магчыма толькі рэальнае дзьвюхмоўе дзяржавы”;

“Даўно пара. А то судзьдзям трэ перакладчыкі, пракурорам таксама, міліцыянты не могуць тлумачэнне па-беларуску запісаць”.

“Пачынаем з АРЛ?”

У суполцы minsk_by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што ў некаторых дварах Маскоўскага раёну Менску рыхтуюцца да прыезду старшыні Менгарвыканкаму Міхаіла Паўлава. Тэрмінова рамантуюць пад’езды і абсталёўваюць дзіцячыя пляцоўкі. Камэнтары:

“Савок зьехаў, клоўны засталіся”;

“Яны гэта зрабілі не для дзяцей, а для Паўлава”;

“Горш за ўсё ў нашай краіне, што ўсё робіцца не для людзей, а для начальства. А ў выніку для аднаго чалавека. Здагадайцеся, для каго?”

Блогер ant1killer распавядае рэальную гісторыю: “Прыходзіць прадпрымальнік у адну дзяржаўную ўстанову. Падыходзіць да супрацоўніцы і пытаецца:

-- Мне патрэбна зрабіць вось гэта, гэта, і гэта.

-- Вось з гэтым падыдзіце да вакна нумар чатыры, з гэтым да шостага, а з гэтым да першага.

-- Я чуў, што зараз усе пытаньні можна вырашыць у адным акне...

-- Я вам кажу, падыйдзіце да першага, чацьвертага і шостага!

-- Гэта і ёсць вашае адно вакно з тысячай фортак???”

Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG