Нагадаем, Юрась Іванюковіч, які працаваў у Расеі, быў абвінавачаны ў вандалізьме. Паводле абвінавачаньня, 9 траўня мінулага году ён ішоў каля амбасады Беларусі ў Расеі і напісаў на яе шыльдзе “Жыве Беларусь!” і “БТ ілжэ!”.
Юрася Іванюковіча затрымалі й пачалі супраць яго крымінальную справу. Хоць сама амбасада ніякіх прэтэнзіяў не прад’яўляла.
Падчас судовага працэсу юнак настойваў на тым, што дрэнна разумее расейскую мову і запатрабаваў перакладчыка. Перакладчыка знайсьці не ўдалося, але суд аштрафаваў хлопца. Юрась Іванюковіч сплаціў штраф.
Пазьней ён падаў касацыйную скаргу, якую суд задаволіў.
Адвакат Станіслаў Маркелаў назваў гэта перамогай. Ён сказаў, што хлопца якраз выратавала беларуская мова:
“Упершыню веданьне беларускай мовы абараніла хлопца ад перасьледу. Справу вярнулі ў пракуратуру, і сама пракуратура пагадзілася з гэтым. Менавіта таму, што шыльда ёсьць маёмасьцю беларускай дзяржавы. А паколькі няма ніякіх заяваў з боку беларускай амбасады, то няма й справы. І па-другое, беларуская мова ёсьць асобнай мовай — і таму патрэбны быў перакладчык ад пачатку перасьледу грамадзяніна Іванюковіча”.
Як вынік, ёсьць цікавы прэцэдэнт: упершыню ў расейскай практыцы быў пацьверджаны статус беларускай мовы.
“Гэта азначае, што беларуская мова павінна цяпер ахоўваць ад крымінальнага перасьледу ўсіх, хто абвінавачваецца ў Расеі, – гаворыць Станіслаў Маркелаў. – Вядома, што Іванюковіч не злачынец. Але, калі гэта будзе на самай справе злачынца, паколькі перакладчыкаў зь беларускай на расейскую і наадварот у Расеі няма, зусім няма, то можа так здарыцца, што абвінавачаньня можна проста пазьбегчы толькі з-за мовы”.
Юрась Іванюковіч цяпер знаходзіцца ў Беларусі.
Суд над Іванюковічам адкладзены: няма перакладчыка зь беларускай, 01.09.2006 Беларуса судзяць у Маскве за надпісы “Жыве Беларусь!” і “БТ хлусіць”, 10.07.2006 Масква: міліцыя затрымала беларуса, які напісаў "Жыве Беларусь!", 10.05.2006