На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць інфармацыю пра беларуса Юрася Іванюковіча, які выйграў працэс у Маскве, бо яму не змаглі знайсьці перакладчыка зь беларускай. 23-гадовы хлопец працаваў у адной з падмаскоўных фірмаў. Яго зьвінавацілі ў вандалізьме за надпісы “Жыве Беларусь” і “БТ хлусіць”, зробленыя маркерам на шыльдзе амбасады Беларусі ў Маскве. Што праўда, на заўвагу міліцыянта Іванюковіч сьцёр надпісы, а амбасада не высунула прэтэнзіяў. Тым ня менш, завялі крымінальную справу. І вось цяпер – перамога. Камэнтары:
“Апазыцыя як заўжды зажыгае! Як грошы зарабляць у Расеі, дык па-расейску шчабечуць як салаўі. А як за свае ўчынкі адказваць, дык “твая мая не панімай”;
“Ня гледзячы на сьмешнасьць зьвінавачаньня, хлапцу рэспэкт – пісьменна “ўключыў дурака”;
“Вой, як лукашысты і расейцы занэрваваліся. Ці шмат каго прыцягнулі да адказнасьці за шкоду маёмасьці эстонскай амбасады?”;
“Выпяндрожнік”;
“Юрась – малайчына”.
deeplake разважае ў сваім дзёньніку пра зараджэньне ў Беларусі палітыкі. deeplake сярод іншага піша: “Дагэтуль у Беларусі для палітыкі не было прасторы. І не магло быць пры сыстэме, дзе першая асоба здатная прыцягваць рэсурсы звонку. Варта было гэтаму патоку (рэсурсаў) надламіцца, і пайшла палітызацыя. Пакуль павольная, на ўзроўні эліт (эліт як па статусу, гэтак па адукацыйнай і культурніцкай вартасьці). Камэнтары:
“… Рэжым можа існаваць гады сілай інэрцыі і нежаданьня рэфарматарскіх груп браць на сябе вялікія рызыкі”;
“Ёсьць вельмі значны нюанс, які дазваляе магчымасьць паўночнакарэйскага варыянту – ступень забясьпечанасьці дачнымі надзеламі каля 83%”.
“Не падумайце, што я звар’яцеў”, – пачынае свой допіс у суполцы minsk_by macsim_by, і распавядае пра незразумелы аб’ект, які вісеў у раёне менскага мікрараёну Серабранка, і меў форму страказы з габарытнымі агнямі. Камэнтары:
“Зянон прылятаў інспэктваваць уладаньні”;
“Значыць, Лукашэнка зноў зьнікне на 10 дзён”;
“Можа, ОНТ чарговы прапагандысцкі ролік здымала?”;
“Божухна! Бібліятэка на месцы?!”
Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.