Палова экспазыцыі ў рэзыдэнцыі амэрыканскай амбасадаркі прысьвечаная яе роднаму штату Флорыда і, у прыватнасьці, яго ўнікальнаму Нацыянальнаму парку Эвэрглэйдс. Карэн Ст’юрт кажа, што бачыць падабенства паміж гэтым морам зеляніны ды яго разнастайным дзікім жыцьцём і прыродным птушыным запаведнікам на прыпяцкіх балотах Беларусі.
Астатняя частка экспазыцыі прадстаўляе выявы шэрагу слынных паркаў амэрыканскага Захаду, у якіх мастакі здолелі ўлавіць чароўную гульню сьвятла і колераў, якая ўздымае настрой, таксама як і мяккае сонечнае сьвятло доўгіх летніх надвячоркаў у Беларусі, лічыць Карэн Ст’юарт.
На здымку: амбасадарка ЗША Карэн Ст''юарт (у цэнтры)
“Дзярждэпартамэнт ЗША праводзіць цудоўную праграму “Мастацтва ў амбасадах”. Гэта дазваляе амэрыканскім амбасадарам у розных краінах сьвету праводзіць выставы карцінаў, якія яны самі могуць выбіраць. Самая простая назва гэтай выставы “Нацыянальныя паркі Злучаных Штатаў”. Карціны ў адным пакоі прысьвечаныя Нацыянальнаму парку Эвэрглэйдс у Флорыдзе, а карціны ў іншых пакоях прысьвечаныя такім знакамітым паркам заходняй часткі Злучаных Штатаў, як Елаўстоўн і Гранд-Тэтан, распавяла Карэн Ст’юарт.
Амбасадарка ЗША зьвяртае ўвагу на тое, што мастакі і іхнія творы ў пэўнай ступені паспрыялі адкрыцьцю Нацыянальных паркаў.
“Першы Нацыянальны парк у ЗША – гэта Елаўстоўнскі нацыянальны парк. Ён быў створаны рашэньнем Кангрэсу. І адна з рэчаў, якая паўплывала на рашэньне Кангрэсу, была вельмі прыгожая акварэль аднаго мастака”, -- кажа Карэн Ст’юарт.
На выставе ў рэзыдэнцыі амбасадаркі ЗША былі прадстаўленыя творы чатырох амэрыканскіх мастакоў. Творы Ніла Адамса з Флорыды цягам 12 гадоў траплялі ў першую сотню найлепшых мастацкіх працаў на конкурсе “Мастацтва – паркам”, арганізаванага сыстэмай нацыянальных паркаў.
Мастак Джон Агню стварыў больш за 20 тысячаў квадратных футаў (прыкладна 2 тысячы квадратных мэтраў) насьценнага росьпісу і дыярам для музэя прыроды і прыродазнаўства і заапарка ў Цынцынаці.
А вось Рычард Майлз распачаў кар’еру мастака пасьля службы ў амэрыканскім войску. Ён кажа, што вельмі любіць прыроду і маляўнічасьць гарыстага Захаду ЗША.
І апошняя ўдзельніца выставы Лі Мэрфі з Флярыды –рознабаковая мастачка. Яна пераважна працуе акварэльлю ды захапляецца вывучэньнем мора.
Праграма “Мастацтва ў амбасадах” распачалася ў 1964 годзе. У рамках яе былі арганізаваныя выставы больш чым трох з паловай тысячаў арыгінальных мастацкіх твораў. Яны экспануюцца ў гасьцявых залях амаль 180 рэзыдэнцый амэрыканскіх амбасадаў і дыпляматычных місій ва ўсім сьвеце.