“Мы вельмі сьціпла ўсё гэта зрабілі. Мы разумныя людзі, і хацелі паказаць, што ў гэтай сытуацыі ня трэба ўсё секчы сякерамі. Трэба паказаць сваю інтэлігентнасьць, сваю адукаванасьць, сваю грамадзкую пазыцыю. Мы жывем у гэтай краіне, мы любім яе.
Некалькі разоў зьбіраліся, раіліся — і знайшлі вось такую сярэдзіну. Гэта калектыўная наша парада”, — кажа Леанід Левін.
Паводле суразмоўцы, да сёньня здараецца вандалізм на могілках і апаганьваньне месцаў масавых пахаваньняў габрэяў ды людзей іншых нацыянальнасьцяў.
Таксама Леанід Левін ня згодны з выказваньнем Аляксандра Лукашэнкі — што Бабруйск нібыта быў пры габрэях “сьвінушнікам”.
“Вось вы ўехалі ў Бабруйск — адразу шынны завод, нязграбны вялікі помнік, яшчэ нешта такое... Але калі ты наведаеш вулкі, то ў палон забіраюць карані нашай гісторыі й спадчыны. Таму для мяне Бабруйск — горад вельмі цудоўны. Вельмі цікавы. І вельмі прыгожы. І не таму прыгожы, што сёньня там будуюць вялікі палац са шкла і бэтону. Не”.
На прэсавай канфэрэнцыі 12 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка заявіў: “Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад. У яго страшна было ўвайсьці! Сьвінушнік быў! Гэта быў у асноўным габрэйскі горад. Ну, вы ведаеце, як габрэі ставяцца да месца, дзе яны жывуць. Паглядзіце ў Ізраілі”.
МЗС Ізраілю адклікала пасла зь Беларусі для кансультацыяў, 18.10.2007 Амбасадара Ізраілю засмучае, што вінаватых у праявах антысэмітызму ў Беларусі не знаходзяць, 17.10.2007 Л.Рубінштэйн: “Праява антысэмітызму ў Бабруйску — разбураныя могілкі”, 17.10.2007