На пачатку году ў вэртыкалі Чэрыкава адбылося здарэньне, якая дазваляе адчуць атмасфэру ў 7-тысячным горадзе.
На працу ў Краснапольле вымушаны быў зьехаць тагачасны старшыня райсавету Мікалай Яромчанка. Дагэтуль кажуць — на знак пратэсту.
Неяк на Каляды ён страціў прытомнасьць, у яго пайшла носам кроў. Наступным днём кіраўнік вэртыкалі Мікалай Кадаценка публічна кінуў на адрас калегі, што ляжаў у шпіталі: “Ці не памёр яшчэ той Яромчанка?!” Кажуць, гэта і вырашыла справу.
Рэдактар незалежнай газэты “Чэрыкаўскія навіны” спадар Царкоў сумна ўсьміхаецца: маўляў, падобных гісторыяў тут шмат. Такі ў нас стыль кіраваньня, тлумачыць Мікалай Прохаравіч.
Царкоў: “Пра хамскае стаўленьне да людзей мы пішам бяз сораму. Нашы чэрыкаўляне выпадкова былі сьведкамі правядзеньня плянэркі Кадаценкам, калі чулі грамы-маланкі, мацюкі, зьнявагі. Мы нават напісалі пра тое, што шкада тых кіраўнікоў, што моўчкі слухаюць, ператвараюцца ў рабоў.
Хлопчыкам для біцьця рабілі нават начальніка міліцыі. Чэрыкаўляне чулі, што робіцца ў будынку мясцовай вэртыкалі, а мы агучылі: “Паглядзіце, хто намі кіруе, што за вэртыкаль! Чаго можна далей чакаць?!”
Мікалай Міхайлавіч Кадаценка замяняе кадры на сваіх з Клімавічаў, якія яму падыходзяць. Чэрыкаўляне аказваюцца нягоднымі. Чужынцы іх топчуць. Адзін мой знаёмы напісаў заяву на звальненьне. І яму быў адказ ад Кадаценкі: “Калі падпішу, месца ў Чэрыкаве сабе ня знойдзеш...”
Спадар Царкоў рэдагуе ад нядаўняга часу самастойныя “Чэрыкаўскія навіны”. Тры гады таму яны ўзьніклі як старонка ў крычаўскай газэце “Вольны горад”. Ён карэнны чэрыкаўлянін, але ўсё жыцьцё пражыў у Санкт-Пецярбургу. Заслужаны настаўнік Расеі.
Ягоныя мастацкія працы па мэтале перамагалі на міжнародных выставах у Японіі, Галяндыі, выстаўляліся на ВДНГ. Кажа, што ў свае семдзесят пяць быў бы рады адно толькі займацца на малой радзіме сваім улюбёным пчалярствам, але як пасьля глядзець у вочы сябру — мастаку Алесю Марачкіну?!
Немагчыма маўчаць, калі на тваіх вачах са згоды і з падачы ўлады творыцца гвалт, цьвердзіць суразмоўца:
Царкоў: “У мяне ўражаньне, што ідзе вынішчэньне раёну, і няма пэрспэктываў. І робіцца гэта наўмысна!”
За гадзіну да сустрэчы я пабываў ужо ў цэнтральным унівэрсаме гораду. Вока зачапілі непамерна вялікія, асабліва для правінцыі, цэны на малако. Паступае яно, кажуць, зь перабоямі. Гутару з прадавачкай Галінай Ягоравай ды загадчыцай вытворчасьці Ларысай Татаранкай.
Ягорава: “Літар малака каштуе 1060 — ваўкавыскага прывозу...”
Карэспандэнт: “А ў нас у Менску яно 700 рублёў”.
Татаранка: “У нашай краме перабояў не бывае. Калі што — ёсьць у тэтрапакетах. Берасьце не дае нам у плёнках малако — у тэтрапакетах ім нашмат больш прыбыткова, плюс транспартныя расходы. Для нас недасягальнае таннае малако. А берасьцейскае ад 2050 да 2460...”
Карэспандэнт: “А ў Менску яно 1140”.
Нагадваю, што малаказаводы ёсьць побач — у Слаўгарадзе ды Крычаве. Раптам мае суразмоўніцы не вытрымліваюць.
Спадарыні: “А чаму мы павінны такое дарагое малако купляць?! У нас ад насельніцтва закупаецца 380 рублёў за літар, а прадаюць за 2460 — з глузду зьехаць! У нас быў малочны камбінат, маслазавод — усе зачыненыя! У Чэрыкаве не адкрываюць — усё зачыняюць!”
Татаранка: “Прасілі старшыню райвыканкаму, каб хоць галоўнай краме з самым вялікім таваразваротам зрабіць — не...”
Затое, як мне расказваюць, не забываецца галоўны чэрыкаўскі вэртыкальшчык на сябе. Разам зь сябрам Партыі БНФ, прадпрымальнікам, 56-гадовым Генадзем Райковым едзем на вуліцу Дзімітрава, дзе будуецца двухпавярховы асабняк з жоўценькай аздобнай цэглы. Побач гараж. Але й гэта ня ўсё, кажа спадар Генадзь.
Райкоў: “Кадаценка праклаў асфальт да адбудаваных харомаў. Да хлебазаводу не даклалі асфальт сто мэтраў, а менавіта да яго дому! Дзеля яго маёнтку вырубілі частку парку, перанесьлі лінію электраперадачаў...”
Чэрыкаўскія прадпрымальнікі абураныя паборамі.
Райкоў: “Дні два таму нейкае начальства прыяжджала. І крамы былі абавязаныя накласьці закускі, шампанскага — зьбіралі даніну ў індывідуальных прадпрымальнікаў...”
Пры гэтым з 360 мясцовых прадпрымальнікаў, паводле 760-га ўказу, з індывідуалаў ва ўнітарныя прыватныя прадпрыемствы перайшло ня больш за дзесяць чалавек. Астатнія ня бачаць пэрспэктываў на будучыню. Як і той жа спадар Райкоў — ён займаецца грузаперавозкамі. Пакуль.
Райкоў: “Ідзе падаўленьне індывідуальных прадпрымальнікаў. Калі пачаў перавозіць безь ліцэнзіі, мяне накрылі тут жа — і старшыня падатковай інспэкцыі сказаў: калі ты ў апазыцыі, дык можна незаконна займацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю? Я адкрыўся і перавожу аднаму чалавеку. Легалізавацца прымусілі з-за палітыкі, але працы мне не далі...”
Пра мясцовую ўладу працягваю гаману з 65-гадовым спадаром Панізоўцавым.
Ён таксама сябра Партыі БНФ ад пачатку існаваньня фронту. Быў звольнены — нібыта, паводле ўзросту — зь мясцовага Цэнтру дзіцячай творчасьці, дзе стварыў і кіраваў шмат гадоў клюбам юных авіямадэлістаў ды фотагуртком. Мадэлі плянэраў, што рабілі яго выхаванцы, займалі прызавыя месцы на розных спаборніцтвах.
Сямён Сямёнавіч мяркуе, што гарадзкое кіраўніцтва павінна прызначацца толькі зь мясцовых людзей.
Панізоўцаў: “Вось раней у нас быў свой чэрыкаўлянін пры ўладзе — Мядзьведзеў Андрэй Васілевіч. Ён не выціраў ногі, не зьневажаў людзей. Улада павінна быць толькі зь мясцовых.
Абсурд, калі прызначаюць з другога раёну. Па-першае, сродкі — яны ж ня маюць жыльля, езьдзяць на працу туды-сюды на службовай машыне. Па-другое, яны варагі — ня думаюць падняць раён ды людзей. У іх адно — як падвысіцца на прыступку. Гэтыя варагі маральна зьнішчаюць людзей.
Першы прыклад — я сам. Я прапрацаваў 45 гадоў зь дзецьмі — за ідэю. Але мяне выкінулі. У Краснапольле пагналі галоўнага архітэктара — ня вынес хамства...”
* * *
Разам са спадаром Панізоўцавым пад’яжджаем яшчэ да аднаго гарачага пункту — да печаў хлебазаводу. “Чэрыкаўскія навіны” з нумару ў нумар друкуюць лісты пра дрэнную якасьць выпечкі. Прычыны — адсутнасьць сродкаў на замену абсталяваньня ды нізкія заробкі.
Удвая ўразіла пры гэтым тое, з чым сутыкнуліся на тэрыторыі. Кладаўшчыца Тамара Сілянкова напачатку нават прадставілася. Да першага пытаньня.
Карэспандэнт: “А скажыце, чаму людзі скардзяцца на дрэнную якасьць чэрыкаўскага хлеба?”
Сіленкова: “Я з вамі ня буду гаварыць, і не прыставайце! Ідзеце да дырэктара, там і пытайцеся!”
Яшчэ сустрэча.
Спадарыня: “Нічога без дырэктара не гаворым нікому...”
І толькі старой кабеце-прыбіральшчыцы яўна не было чаго губляць.
Карэспандэнт: “А колькі сярэдні заробак? 179 тысяч хоць атрымліваеце?”
Спадарыня: “Не ведаю, 162 пасьля вылікаў. А ў цэхах 200...”
Ужо ў машыне Сямён Панізоўцаў камэнтуе:
Панізоўцаў: “Людзі зашуганыя, галаву ў плечы за 200 рублёў! І дрыжаць, як асінавы ліст. У дзеяньні лукашызм.
Перадаваў газэту аднаму сябру. Тэлефаную. Жонка падымае слухаўку: то яго няма, то сьпіць. А потым: “Больш не сустракайцеся з маім мужам, не давайце газэту, не хачу непрыемнасьцяў...” Адольвае нейкі апантаны страх — сем’і карміць трэба, грошы зарабляць. А працы і прадпрыемстваў няма...”
Красамоўны штрых усьлед. Ля таго ж унівэрсаму падышоў да пажылой кабеты з ружавашчокім унукам. Спытаў пра жыцьцё.
Спадарыня: “Нармальна жывем — вайны няма, ну й ладна. А грошай заўжды будзе мала”.
Чэрыкаўскія апазыцыянэры, тым ня менш, на адзін голас казалі мне, што ў горадзе хапае людзей, што незалежна думаюць, якіх “не скруціла ў рог вэртыкаль”. Якія свой лёс будуюць самі.
Наперадзе мяне чакала сустрэча з 54-гадовай Соф’яй Хведараўнай Шмакінай, маці дванаццаці дзяцей. У васямнаццаць нарадзіла першага сына Аляксандра, у сорак — апошняга Аляксея. Дзеля выжываньня сям’і перамяніла зь дзясятак прафэсіяў — ад пральлі да бугальтаркі. Нядаўняе ўзнагароджаньне Ордэнам мацярынства лічыць цынізмам.
Вось споведзь спадарыні Соф’і:
Шмакіна: “Давялося зьвярнуцца ў Чэрыкаўскі райвыканкам, сапсавалася газавая пліта. Выклікалі на камісію і сказалі: сродкаў такіх няма, хоць і быў Год маці. Дзеці склаліся і купілі пліту. Колькі ў нас РБ, не атрымлівала ані дапамогі, ані капейчыны.
Давялося зьвярнуцца адзін год у райсабес. І такая Гусева кажа: “У нас нават не існуе такой сацыяльнай катэгорыі, як шматдзетная маці”. У мяне было такое абурэньне! Правільна, на свае юбілеі ў іх сродкі ёсьць — а нам, прабачце... Выхоўваю апошніх дзяцей, унукаў, спадзяюся толькі на сябе. Чаму нас так ігнаруюць?!
Цяпер у тых, хто бярэ на выхаваньне дзяцей, больш ільготаў і гонару. А калі нарадзіла сама... Тым больш, ніводзін не застаўся без адукацыі, яны служылі!”
Шаснаццацігадовая дачка Вольга заканчвае адзінаццатую клясу:
Вольга: “Мне заўсёды хапала адзеньня, ежы, ніколі не адчувала сябе абдзеленай”.
Карэспандэнт: “Воля, зьвязваеш з Чэрыкавым будучыню?”
Вольга: “Хутчэй за ўсё, не. Хачу шмат чаго дабіцца. Тут ня бачу нічога, што б магло мяне затрымаць. Нерэальна знайсьці аплачваную працу па спэцыяльнасьці. І моладзь, у асноўным, сядзіць у хатах...”
У 2004-м зьмянілі, а летась афіцыйна зацьвердзілі, так бы мовіць, новы стары герб Чэрыкава. Бела-сіняя выява абарончай вежы з крыжам наверсе замяніла крывіцкую “Пагоню” з расейскім двухгаловым арлом.
Апошні навіс над ёй з прыходам Лукашэнкі — маўляў, Магілёўшчына заўжды адносілася да Расейскай імпэрыі. Жарсьці тады віравалі. Памянёны спадар Райкоў паўсюдна біў у званы.
Райкоў: “Была сустрэча са старшынём райвыканкаму. А я яму пытаньне: вы можаце ўявіць, што над гербам Армэніі павесіў хтосьці герб Азэрбайджану?!
Пры вашым праўленьні над гербам Пагоня вісіць дзьвюхгаловы мутант расейскі! Пры камуністах вісела адна “Пагоня”! Расея заваявала ў 1795 годзе нас, а былі й французы, немцы. Усіх навешаем тады?! І я кажу: здыміце, не рабіце ганьбы! Адказу не далі, а потым выкапалі гэтую вежу...”
Выкапаў мясцовы краязнаўца ды гісторык Васіль Максіменка. Інтрыга заключаецца ў тым, што ён яшчэ й сябра праўладнай КПБ. Беларускамоўны. Падрыхтаваў да выхаду ў сьвет досьлед пра дарэвалюцыйную гісторыю Чэрыкава.
Між іншым, спадар Максіменка — экс-дэпутат райсавету. Не сьцярпеўшы чарговай абразы ўсё таго ж Кадаценкі, публічна адказаў яму на сэсіі. Пасьля чаго яго пазбавілі ўласнай краязнаўчай старонкі ў мясцовай вэртыкальнай газэце. Таму з задавальненьнем успрыняў прапанову выказацца на “Свабодзе”.
Максіменка: “Гэта не мая ініцыятыва была — зьмяніць герб “Пагоня”. Я выступаў за тое, каб герб Расейскай імпэрыі з шапкі прыбралі. На самай справе, гістарычным зьяўляецца герб, што дадзены Чэрыкаву ў 1641 годзе. Збройнік стаіць у браме зь дзідай. І гэта сымбаль таго, што горад належыць Магілёву.
Чэрыкаў заўжды ўваходзіў у склад Магілёўскай эканоміі, у яго да XVIII стагодзьдзя не было павету. Што тычыцца “Пагоні”, трэба было яе ў музэй зьмясьціць і паказваць. А так зьнялі.
Выкідаць на сьметнік тое, што было, — тое самае, што страляць па гісторыі зь пісталета, не разумеючы, што яна стрэліць з гарматы!
Чэрыкаў быў напалову габрэйскім горадам, напалову беларускім. Чатыры праваслаўныя царквы былі, касьцёл, харальная сынагога, шэсьць малітоўных школаў. Расейцаў было няшмат. І ў самы змрочны час Расейскай імпэрыі ў нас былі прыязныя дачыненьні...”
Выказаўся суразмоўца і пра сучасную палітыку партыі, да якой належыць.
Максіменка: “Усё вырашаюць кіраўнікі вэртыкалі, і гэтая партыя, КПБ, ня мае будучыні. Антырасейкія настроі Лукашэнкі каньюнктурныя. Я здаўна быў прыхільнікам саюзу з Расеяй...”
Карэспандэт: “А як вы бачыце саюз ранкава-капіталістычнай Расеі з, як кажа Лукашэнка, сацыяльна арыентаванай Беларусьсю?”
Максіменка: “Сымбіёзу такога не атрымаецца, а будзе “ўблюдак”, як ён калісьці назваў СНД. (Cьмяецца.) Я лічу сябе сябрам КПБ, але бачу, што яна эвалюцыянуе ў той бок, у які кіраўнік дзяржавы...”
Пры канцы працоўнага дня п’ем гарбату з духмяных зёлак ды пад сьвежы мядок у гасьціннага рэдактара “Чэрыкаўскіх навінаў” спадара Царкова.
Падышоў і спадар Панізоўцаў — ён таксама часьцяком друкуецца ў газэце. Узьнікае імправізаваная лятучка, цягам якой высьвятляецца, што і ў Чэрыкаве ня ўсё яшчэ страчана...
Царкоў: “Быў момант, калі паступіла забарона на распаўсюд газэты. Атрымалася адмысловая рэкляма. Цяпер чытаюць газэту, перадаючы з рук у рукі — адна газэта на дзясяткі чытачоў. Газэта стала настолькі чытэльнай, што на адной з нарадаў той жа Кадаценка сказаў, каб кожны тыдзень была ў яго на стале...”
Панізоўцаў: “Пасьля таго, як мяне выгналі з працы ў Доме піянэраў, адкрыў у сябе ў хаце на грамадзкіх пачатках авіямадэльны клюб “Ікар”, зь якім на абласных спаборніцтвах занялі першыя і другія месцы.
Цяпер я мару пра тое, каб на Чэрыкаўшчыну вярнуліся мае найлепшыя выпускнікі. Бо змаглі б нядрэнна наладзіць жыцьцё. Каб Чэрыкаў адраджаўся па-новаму — безумоўна, пры новай уладзе...”