Валеры Шчукін першы раз трапіў за краты пры канцы 1998 году. На турэмным рахунку капітана другога рангу ў адстаўцы і дэпутата Вярхоўнага Савету XIII скліканьня – некалькі дзясяткаў адміністрацыйных арыштаў і тры крымінальныя прысуды. Па адным зь іх ён адседзеў у 2001 годзе тры месяцы ў Жодзінскай турме за тое, што спрабаваў трапіць на прэсавую канфэрэнцыю міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава. Але з усіх адседак Шчукіну найбольш востра згадваецца адзін дзень у Жодзінскай турме. Дзень, калі яму гвалтам пагалілі бараду.
“Старога Хатабыча памятаеш? Дык там уся сіла старога была ў барадзе. Відаць, улады палічылі, што ў мяня таксама ўся сіла ў барадзе. І далі каманду Валадарцы – пагаліць. Валадарка адмовілася”.
Пагаліць Шчукіна ўзяліся ў Жодзінскай турме.
“І вось мяне пасадзілі.З аднаго боку мардаварот, з другога таксама, але ўжо з тупым лязом “Ніва”.
Соўсь: “Вас трымалі?”
Шчукін: “Не. Сказалі, што, калі буду варушыцца, будуць біць дубінкамі. А паколькі біць дубінкамі – мяне не спужаеш, то сказалі, што будуць галіць на сухую. І ў мяне адразу сьлёзы на вачах. У мяне вельмі жорсткая шчаціна. Уласна, гэта адна з прычынаў, чаму я нашу бараду – у мяне з гэтым усё жыцьцё былі праблемы. І калі я ўявіў, што яны будуць насуха мяне галіць, то сказаў гэтаму зэку: “Добра, выконвайце каманду, я на вас крыўды ня буду трымаць”.
Бомж ад 2003 году
Я размаўляю з Валерам Шчукіным і ягонай дачкой Ліляй, седзячы за сталом маленькай шасьцімэтровай кухні старой хрушчоўкі. Гэта кватэра дачкі. Паводле адукацыі яна інжынэр-будаўнік, аднак каля 10 гадоў працуе ў жыльлёва-камунальнай гаспадарцы. Кватэра службовая, цяпер Лілія спрабуе яе прыватызаваць.
Сам Шчукін ад 2003 году бомж – пасьля таго, як яго пазбавілі прапіскі ў Полацкім інтэрнаце. Больш за палову начэй з гэтых чатырох гадоў ён правёў на вакзале Віцебску на знак пратэсту супраць, як ён лічыць, незаконнага высяленьня.
Шчукін: “Я бомж. І ў мяне ў сувязі з гэтым маса праблемаў. Цяпер у мяне скончыўся штамп у пашпарце, і я не магу выехаць за мяжу, паколькі мне яго не падаўжаюць. І я ваюю зь імі. Каб быў ня Шчукін, а хто іншы, можа, пытаньня і не ўзьнікала б. Цяпер я іх ганяю. Вось ужо паўгоду, пяты месяц вяду перапіску: “Падоўжыце мне штамп”.
Я вельмі ўпарты, кажа Шчукін, і “для маіх родных часам гэта было вельмі цяжка. Але яны мяне разумелі”.
"Напэўна, я быў потым адзіны, хто тут яе так называў – Лемпі"
Сёлета ў красавіку ў Шчукіна памерла жонка Любоў Адамаўна. Так яе звалі ў ў Беларусі, але насамрэч яе імя Лемпі. Як яна ставілася да палітычнай актыўнасьці мужа?
Шчукін: “Перажывала, канечне. Я лічу, што гэта адна з прычынаў, чаму яна і пайшла ў магілу. У лістападзе ёй споўнілася б 70 гадоў. Яшчэ жыць і жыць. Інгерманландцы – так правільна яе нацыянальнасьць называецца. Гэта абруселыя фіны, якія жывуць у Ленінградзкай вобласьці. У іх і мова крыху адрозьніваецца. Калі знаёміліся, я гавару: “Я – Валеры Шчукін”, а яна: “Я – Лемпі Адамаўна”. У мяне вочы палезьлі. Яна ж разумее, што я не ўрубаюся. “Называй Люба”, – кажа. Але я потым разабраўся. Напэўна, я быў потым адзіны, хто тут яе так называў – Лемпі”.
У Валер''я Шчукіна сын і дачка, а таксама сямёра ўнукаў. Дзьве старэйшыя ўнучкі, дочкі Лілі цяпер вучацца ў Чэхіі. Выдатніцы, ганарыцца Шчукін, але ў Беларусі ім чамусьці ўсё балаў не хапала для паступленьня.
Найстарэйшая ўнучка Жэня, пачынаючы ад 12 гадоў, пачала хадзіць зь дзедам на мітынгі. Маці не дазваляла, тады Жэня нешта прыдумляла, а сама бегла да дзеда ў рэдакцыю "Народнай волі", каб адтуль адразу на дэманстрацыю. І затрымлівалі яе разам зь дзедам неаднойчы.
Аднойчы сытуацыя дайшла да таго, што дачку Шчукіна Лілію абвінавацілі ва ўхіленьні ад бацькоўскіх абавязкаў.
Шчукін: “А дзяўчынка вучылася на 4 і 5. Ліля мая абурылася і такую прамову на судзе сказала. Касацыйная інстынцыя потым адмяніла рашэньне. Але такая прамова была, што я сам нават зьдзівіўся. З таго часу ў Лілі рэзка зьмянілася стаўленьне да гэтай улады”.
Лілія: “Я ўвогуле неблагі чалавек, не ідэал, канечне. Але абвінаваціць мяне ў тым, што я нядобрасумленна выконваю бацькоўскія абавязкі!!! Для мяне дзеці заўсёды былі на першым месцы. Калі выбіраць паміж кар''ерай і дзецьмі, то я выбрала б дзяцей. І пасьля мяне ў такім абвінавачваюць. Не на тую нарваліся. Я першая ніколі ня лезу. Але біблійнае: калі цябе ўдараць па правай шчацэ, падстаў левую, – гэта мне не падыходзіць. Пастаяць за сябе я магу”.
"Бацькоў і радзіму не выбіраюць"
У Ліліі трое дзяцей – дочкі Жэня, Даша і дванаццацігадовы Мікіта.
Соўсь: ”Ці падтрымлівалі вы такую палітычную актыўнасьць бацькі?”
Лілія: “Я ня Паўлік Марозаў. Бацькоў і радзіму не выбіраюць. Што ёсьць, тое ёсьць”.
Шчукін: “Я магу патлумачыць. Я сваім дзецям у 16 гадоў даў поўную свабоду. І фінансавую, каб яны жылі самастойна, і палітычную свабоду. Я ня ўмешваюся ў іхнае жыцьцё, і, натуральна, яны ня ўмешваюцца ў маё”.
"Я адседзеў не дарма"
У 2001 годзе Валеры Шчукін адседзеў тры месяцы арышту за непадпарадкаваньне ахоўнікам і пабітае шкло ў будынку Міністэрства ўнутраных справаў – Шчукін спрабаваў трапіць на прэсавую канфэрэнцыю міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава.
“Мяне пасадзілі за разьбітае шкло, калі мяне не пускалі. Дамогся свайго. Больш міністар ня робіць гэтага. Больш прэсавых канфэрэнцыяў не праводзіць… Так, я адседзеў не дарма”.
Соўсь: “Што, міністар больш прэсавых канфэрэнцыяў ня робіць?”
Шчукін: “Тым ня менш там ня робіць. Хаця, канечне, пазьней праводзіў. Будзем лічыць, я не дарма адседзеў”.
“З пункту гледжаньня закону я сапраўдны крымінальнік”, – кажа Шчукін. Першы раз на яго завялі крымінальную справу ў 1999 годзе за “Марш Свабоды-1”. Тады разам зь Міколам Статкевічам Шчукіна трымалі ў сьледчым ізалятары на Валадарцы, але потым вызвалілі напярэдадні Стамбульскага саміту. Далей было пабітае шкло ў будынку МУС, і сёлета трэцяя крымінальная справа за пісьмовую абразу гонару й годнасьці сяброў акруговай і абласной выбарчых камісіяў (тут, праўда, справа скончылася вялікім штрафам).
Шчукін сядзеў у розных турмах і розныя тэрміны – на Акрэсьціна, Валадарцы, у Жодзінскай, Віцебскай, Бераставіцкай турмах.
Соўсь: “Вы ж такі дасьведчаны ў турэмных справах. Напэўна, усё, што спатрэбіцца ў турме, зьбіраеце самі…”
Лілія: “Вось і не. Гэта ён нас перад фактам ставіць. Я сеў – прынясіце. Ідзеш на суд, ведаеш, што цябе пасадзяць, дык хто табе перашкаджае ўзяць з сабой зубную шчотку? Не, яму абавязкова павінен нехта прынесьці”.
Шчукін: “Так прыемна, што пра цябе клапоцяцца”.
Соўсь: “ І вашы любімыя батоны носяць?”
Шчукін: “Не, на жаль. Цяпер у мяне цукар падвышаны. Толькі чорны хлеб”.
"Цяпер я ўжо ў першай шарэнзе ісьці не магу".
Чым цяпер заняты Валеры Шчукін? Найчасьцей ён у Віцебску, ходзіць па судах, як праваабаронца дапамагае розным людзям бараніць іх інтарэсы. Што да апазыцыйных акцыяў, то, вядома ж, ходзіць, аднак ужо ня ў першых шэрагах. Пасьля Дня Волі 2005 году.
“Мне тады нейкі старлей па нагах, як футбалісты б''юць, ударыў. І я адразу ўпаў. Я спрабую падняцца і разумею, што ў мяне няма сілы ўстаць. Людзі кінуліся, расьпіхалі, выцягнулі мяне. Раней я на любой акцыі ўставаў і ішоў далей. Было, што яшчэ і ўнукаў перад сабой вёў, каб не задушылі. Цяпер я ўжо ў першай шарэнзе ісьці не магу…”
Валеры Шчукін нарадзіўся 22 сакавіка 1942 году ва Ўладзівастоку. Скончыў Ленінградзкую вышэйшую вайскова-марскую інжынэрную вучэльню. 27 гадоў служыў у флёце. Капітан другога рангу. Скончыў школу ў Менску, адсюль і прызвалі ў войска, таму па завяршэньні службы вярнуўся ў Менск.
Дэпутат Вярхоўнага Савету XIII скліканьня. Ад 1996 па 2003 год жыў у Полацку, ад 2003 году – бомж. Быў выключаны з Партыі камуністаў беларускай. Шмат разоў затрымліваўся міліцыяй і быў пакараны штрафамі і арыштамі за ўдзел у апазыцыйных акцыях.
У 2001 годзе адседзеў тры месяцы ў Жодзінскай турме за непадпарадкаваньне ахоўнікам і пабітае шкло ў будынку Міністэрства ўнутраных справаў – Шчукін спрабаваў трапіць на прэсавую канфэрэнцыю міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава.
Сябра Беларускага Хэльсынскага камітэту, ганаровы сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. Цяпер займаецца праваабарончай дзейнасьцю.
Адзін дзень у сям’і палітвязьня (усе перадачы), 7.03.2007