Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Івашкевіч: “Дысцыпліна – абавязковая ўмова палітычнай дзейнасьці”.


Радыё Свабода У чацьвер, 18 кастрычніка, цягам гадзіны са слухачамі Свабоды размаўляў адзін з арганізатараў “Эўрапейскага маршу”, намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч. Глядзеце відэафрагмэнт запісу перадачы.

Адное з пытаньняў Сяржука Нягаціна з Магілёва, в.а. кіраўніка гарадзкой арганізацыі моладзі БНФ: “На Эўрапейскім маршы асноўны касьцяк удзельнікаў і актывістаў – гэта была моладзь. Можа трэба даць больш улады моладзі? Сярод арганізатараў Эўрапейскага маршу было вельмі мала менавіта моладзі. І, я лічу, моладзь магла бы браць самы непасрэдны ўдзел у арганізацыі такіх мерапрыемстваў”.

Івашкевіч: “Я мару пра гэта. І я ўпрошваў і запрашаў моладзевых актывістаў, у тым ліку і моладзь Партыі БНФ да самага непасрэднага ўдзелу ў арганізацыі. (...) Праблема ў тым, што для працы ў палітыцы мала адной сьмеласьці ды адчуваньня драйву падчас маніфэстацыяў...”

Цалкам адказ слухайце ў відэафрагмэнце (5,1 Mb).


Слухайце перадачу Аляксандра Ўліцёнка ў вечаровым эфіры сёньня, 19 кастрычніка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG