Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Джамбібум” у “Добрых мысьлях”


Севярын Квяткоўск, Менск “Годна выканана, як з вакальнага, так і музычнага гледзішча”, -- так адгукаюцца пра малады беларускі гурт “Джамбібум” музычныя аглядальнікі. “Джамбібум” грае беларускі фольк у сучасных мультыкультурных матывах. У музыцы ёсьць уплывы розных культур: у тым ліку афрыканскай. Гурт мае свій першы і пакуль адзіны альбом, які так і завецца – “Джамбібум”. 18 кастрычніка калектыў выступаў у менскім фальварку “Добрыя Мысьлі” у межах праекту штовечаровай акустычнай музыкі.

Пра творчасьць “Джамбібум” некаторыя аглядальнікі пісалі: “гурт ёсьць спробай папулярызацыі беларускага фальклёру ў моладзевым асяродку”.

Відавочна, што спроба атрымала пэўны посьпех, калі ўлічыць, што вялікая частка наведнікаў з задавальненьнем слухаюць беларускі фольк, але гавораць па-расейску:

Наведніца: “Мне падабаецца гэты гурт, бо ён грае старыя беларускія песьні ў сучасным аздабленьні. Я лічу, што граюць вельмі добра для такога маладога гурту. Гэта іх вартасьць”.

Карэспандэнт: “Шмат гуртоў, які робяць такое спалучэньне. У прынцыпе, гэта зараз можна”.

Наведніца: “Можа быць, а мне вось падабаецца гэты гурт”.

“Вялікі сольны канцэрт гурта ДжамБібум з цалкам новай экспэрымэнтальнай праграмай. Вас чакае прыемная якасная музыка, ветлівая атмасфэра, утульны фальварак, старыя сябры, бар”, -- словы з анонсу цалкам адпавядаюць рэчаіснасьці. Рэй у гурце вядуць дзяўчаты: Наста Хмель, Ганна Даўгаполава і Ульяна Мініч, які сьпяваюць і граюць на розных інструмэнтах. Дзяўчатам дапамагаюць музыкі Павал Абакумаў, Раман Абрамчук і Павал Баеў.

Арт-дырэктар “Добрых Мысьлей” Алесь Апановіч тлумачыць, што выступ “Джамбібумбу” частка вялікай праграмы фальварку па папулярызацыі жывога арыгінальнага гуку:

“Жывая музыка робіцца ў нас кожны вечар. А заўтра будуць цыганы. У нас бывае і электронная, і этнічная музыка, і рок-н-рол, і блюз”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG