Лісты з пагрозамі атрымалі беспартыйныя актывісты Барыс Хамайда і Сяржук Каваленка, а таксама выконаўца абавязкаў старшыні абласной арганізацыі Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Ян Таўпыга і сябра гэтай партыі Ян Дзяржаўцаў. З усіх чатырох толькі спадар Дзяржаўцаў падаваў скаргу ў пракуратуру, прыклаўшы атрыманы ліст з выявай баевіка-фашыстоўца і лёзунгам “Очистим Россию!”.
Актывіст патрабаваў, каб супраць тых, хто рассылае лісты з пагрозамі, да таго ж ад імя не зарэгістраванай у Рэспубліцы Беларусь грамадзкай арганізацыі, была распачатая крымінальная справа. Пракуратура пераслала скаргу Дзяржаўцава ў Чыгуначны райаддзел міліцыі, і ўчастковы інспэктар Яўген Кацкевіч праводзіў праверку выкладзеных у ёй фактаў.
Вынікі праверкі аказаліся такія, што крымінальную справу, паводле меркаваньня міліцыянтаў, пачынаць няма сэнсу. Па-першае, з прычыны таго, што РНЕ дзейнічае без афіцыйнае рэгістрацыі і, знакам тым, факты сяброўства ў ёй даказаць немагчыма. Па-другое, на думку міліцыянтаў, пагрозы нібыта адрасаваныя перадусім “Мірону”, а ня Яну Дзяржаўцаву.
Ян Дзяржаўцаў не бярэцца патлумачыць, чаму аўтары лістоў зьвяртаюцца да яго ды іншых актывістаў як да легендарнага Мірона. Але з тым, што яму асабіста нібыта ніхто не пагражае, ён ня згодны:
“Тое, што яны ведаюць мой хатні адрас, ужо пагражае мне небясьпекай – і мне, і маёй сям’і. І я ўвесь час у чаканьні: жонка вяртаецца з працы позна ўвечары, сын – з вучобы, і невядома, як кажуць, за якім вуглом каторага з нас чакаюць. Таму я буду падаваць скаргу ў абласную пракуратуру. Няхай шукаюць тых, хто пагражае, а не складаюць адпісак!”
Дарэчы, аўтары лістоў аднекуль ведаюць адрасы і іншых віцебскіх актывістаў. Высьветлілася, што на ўсіх чатырох капэртах зь лістамі ад РНЕ напісаны зваротны хатні адрас віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава. Ён таксама падаў скаргу ў пракуратуру – пра тое, што ня мае дачыненьня да РНЕ і лічыць згадваньне свайго адрасу правакацыяй. Адказу з пракуратуры спадар Левінаў пакуль што не атрымаў.
Цягам гэтага году падобныя лісты з пагрозамі ад імя мясцовай філіі РНЕ былі дасланыя старшыні гарадзкой арганізацыі АГП Алене Залескай, рэдактару газэты “Витебский курьер” Уладзімеру Базану і кіраўніцы літаратурнага аддзелу тэатру “Лялька” Вікторыі Дашкевіч.
Праваабаронца Леанід Сьвецік дапамагаў і Яну Дзяржаўцаву, і гэтым людзям складаць заявы ў пракуратуру і міліцыю. Але й раней міліцыянты адмаўляліся распачынаць крымінальныя справы на той падставе, што аўтараў лістоў знайсьці нібыта немагчыма.
“Такія лісты атрымліваюць людзі ўжо ня першы раз – і з пагрозамі, і з брыдкімі патрабаваньнямі, – расказвае праваабаронца. – Але ж міліцыя ў кожным выпадку сьцьвярджае, што РНЕ – гэта незарэгістраваная арганізацыя, таму аўтараў знайсьці немагчыма. Хаця што да “Маладога фронту”, дык аднекуль усіх актывістаў міліцыянты ведаюць ды караюць іх і штрафамі, і арыштамі. Верагодна, тут адыгрывае ролю палітыка”.
Паводле праваабаронцы Леаніда Сьвеціка, у рамках крымінальнай справы пошукі вінаватых праводзіліся б больш грунтоўна. Да прыкладу, можна было б зрабіць экспэртызу почырку, праверыць адбіткі пальцаў на капэртах і лістах. Аднак міліцыя чарговы раз адмовілася гэтым займацца.
Віцебск: РНЕ рассылала лісты ў капэртах са зваротным адрасам праваабаронцы, 25.08.2007 Віцебск: расейскія фашысты пагражаюць Мірону, 20.08.2007 РНЕ патрабуе, каб віцебскі тэатар перайшоў на расейскую мову, 29.11.2006 Недзяржаўнай газэце “Витебский курьер” пагражае РНЕ, 14.08.2006 РНЕ даслала ліст з пагрозамі старшыні віцебскай арганізацыі АГП, 19.07.2006