Вацлаў Гавэл запэўніў, што ня толькі ён, але й шмат ягоных суайчыньнікаў падтрымліваюць барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. Ён выказаў перакананьне, што гэтыя намаганьньні скончацца перамогай.
“Лічу вельмі важным, - сказаў В.Гавэл, - што вы бачыце сваю будучыню ў Эўропе і хочаце, каб Беларусь зь цягам часу далучылася да Эўрапейскага зьвязу. Я заўсёды лічыў, што ў склад аб’яднанай Эўропы павінны ўваходзіць Беларусь і Україна, а іхная мяжа з Расеяй павінна быць мяжой двух раўнапраўных супрацуючых партнэраў – Эўрапейскага зьвязу і Расейскай фэдэрацыі”.
Былы чэскі прэзыдэнт выказаў спадзяваньне, што “Эўрапейскі марш” ня будзе мець за наступствы далейшыя рэпрэсіі, а, наадварот, дапаможа іншым грамадзянам “усьвядоміць важнасьць удзелу грамадзтва і грамадзянскай супольнасьці ў пабудове лепшага жыцьця і лепшага сьвету”.