Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы Васіль Сіліверст


Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі ельскай міліцыі (Гомельская вобласьць) затрымалі ліквідатара аварыі на ЧАЭС, грамадзкага актывіста Васіля Сіліверста.

В.Сіліверста затрымалі, калі ён падыходзіў да дому сваёй маці ў Ельску

У гэты момант чацьвёра міліцыянтаў – капітан Сергіенка, лейтэнант Сярун і яшчэ двое супрацоўнікаў міліцыі якія адмовіліся прадставіцца – схапілі яго, каб даставіць у міліцыю.

Пасьля таго, як Васіль Сіліверст паведаміў гэта "Свабодзе", міліцыянты адабралі ў яго мабільны тэлефон, і сувязь абарвалася.

Раней супрацоўнікі МУС патэлефанавалі маці Сіліверста і пацікавіліся, ці зьбіраецца сын ехаць у Менск на "Эўрапейскі марш".

• Васіль Сіліверст хоча зьвярнуцца ў Канстытуцыйны суд, 24.09.2007 • Ліквідатара Васіля Сіліверста ахоўнікі А.Лукашэнкі адвезьлі ў Рэчыцкі шпіталь, 22.09.2007 • В.Сіліверст: “Трэба вярнуць прафэсара Бандажэўскага ў Беларусь”, 29.08.2007 • Васіль Сіліверст спыніў галадоўку, 27.08.2007 • В.Сіліверст: “Арганізацыя ліквідатараў будзе ў Беларусі адной з найбуйнейшых", 27.04.2007
XS
SM
MD
LG