Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: нагрузка да “Савушкінага прадукту” — бярозавы сок


Радыё Свабода У Берасьці прадпрымальнікаў змушаюць разам зь якаснымі таварамі браць на рэалізацыю тавары, што кепска прадаюцца. Нават да пасьпяховага “Савушкінага прадукту” прапануюць “нагрузкі”. За гэтым сочыць гарадзкая ўправа гандлю.

“Прыходзіш на склад, а табе ветліва кажуць, што скрынку “Тубаргу” дадуць толькі тады, калі возьмеш дзьве скрынкі нейкай дрэні, — кажа прадпрымальнік Уладзімер Красянкоў. — У шапіку стала правяраюць, ці ёсьць “фондавыя тавары”.

Пытаюся, што значыць “фондавыя тавары”.

“А што вам — ну зусім ня трэба? Вось гэта і ёсьць такі тавар”, — адказвае прадпрымальнік Красянкоў.

“Найбольш тактоўна прапануюць бярозавік у дадатак да “Савушкінага прадукту”, — кажа індывідуальны прадпрымальнік Майсюк. — Зазвычай жа ідзе просты дыктат”.

Вядучы спэцыяліст гарадзкой управы гандлю Ала Акалатовіч тлумачыць: гэтак дзейнічаюць на рашэньне Берасьцейскага аблвыканкаму ад 17 студзеня гэтага году “Аб некаторых пытаньнях пастаўкі тавараў”.

“Трэба абараняць айчыннага таваравытворцу”, — зазначае Ала Акалатовіч.

“А хто абароніць бізнэс? — пытаецца старшыня мясцовай суполкі Рэспубліканскага аб’яднаньня прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Віктар Чайкоўскі. — Гэта ж супярэчыць самой прыродзе рынку”.

“Гэта афіцыйная палітыка, заяўленая прэзыдэнтам, — мяркуе Юрась Губарэвіч, старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ. — Калі, прыкладам, моцнае прадпрыемства “Берасьцеэнэрга” абавязанае падтрымліваць яшчэ чатырнаццаць слабых, альбо той самы гарадзенскі “Азот” мёртвыя прадпрыемствы сельскай гаспадаркі — гэта тая самая “нагрузка”, гэта зьявы аднаго парадку”.

У Берасьці адбыўся мітынг прадпрымальнікаў, 24.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG