Электарат “Супэрлято” не давярае “Тоталот”
У падзямельным пераходзе мэтро “Каменная горка” ад самай раніцы жанчына сярэдніх гадоў стаіць, абвешаная разнастайнымі лятарэйнымі білетамі. Прадае тыраж квіткоў, трымаючы ў руках якія на наступным тыдні, перад экранамі тэлевізараў будуць сядзець сотні беларусаў. Раз-пораз да яе падыходзяць кліенты. Запытваю, што перадусім набываюць?
“Да “Тоталот” у народа няма інтарэсу. Гэта электронная тэлевізійная гульня, якая людзям зусім не спадабалася. Куды большая цікавасьць да “Супэрлято” і “Вашага лято”.
Карэспандэнт: “Прыходзяць кліенты ўжо пастаянныя – ці шмат новых твараў?”
“Толькі “Супэрлято” набываюць пастаянныя людзі. А “Тоталот” нават адмаўляюцца браць. Мы ўгаворваем, каб урэшце прадаць, а яны настойліва адказваюць: не і не, не прымушайце. Проста не падабаецца сам прынцып электроннай гульні. Такія размовы паміж кліентамі былі: шмат бралі білетаў, спадзеючыся на выйгрыш, але нават на нуль не атрымлівалася. Незадаволеныя, як праходзіць сама электронная гульня. Падманлівая ў тым пляне, што ня так, як у лятарэях – закрэсьліў лічбачку і усё гэта наглядна. А ў “Тоталот” якую праграму зададуць, так і будзе, такі выйгрыш і атрымаеш”.
Карэспандэнт: “Колькі каштуе квіток “Тоталот”?
“Білет 2 500 рублёў каштуе”.
Карэспандэнт: “А “Ваша лято” і “Супэрлято”?
“Ваша лято” таксама 2 500, а “Супэрлято” – 3 000 рублёў”.
Карэспандэнт: “А вы самі гуляеце? І ўва што?”
“Гуляю, канешне. У “Супэрлято” гуляю”.
Карэспандэнт: “Удалося што-небудзь выйграць?”
“У мяне ў квітках была і машына, і скарб. Але сама пакуль не выйграла, таму што не было прадугледжана “звыш”. Адрасавалася “звыш” камусьці іншаму”.
“Гэмблінг” як сынонім лятарэйнай залежнасьці
Псыхоляг Міхаіл Дзернакоўскі наўпрост прывязвае лятарэйную залежнасьць да клясавай прыналежнасьці гульцоў. Перадусім, пакупнікі квіткоў – не заможныя людзі, якім ніколі не зарабіць на кватэру ці дарагое аўто. Але прага стаць багатым за 2,5 тысячы рублёў можа мець зусім іншыя наступствы:
“Увогуле, стан такога захапленьня азартнымі гульнямі называецца гэмблінг. Па меры таго, як чалавек гуляе, часьцей і часьцей набывае білеты (і адпаведна часьцей прайграе) жаданьне гуляць робіцца яшчэ больш моцным. Фактычна ён трапляе ў пастку, таму што ўжо страціў шмат сродкаў. І паўстае унутраны аргумэнт: з гледзішча тэорыі верагоднасьці, калі я ўвесь час прайграваў, няўжо менавіта гэтым разам ня будзе выйгрыш?
І чым больш чалавек прайграваў, тым больш ён будзе гуляць, тым глыбей будзе трапляць у залежнасьць. Распрацоўвае складаныя тэорыі, мэханізмы, абагульненьні таго, што ў рэшце рэшт павінна здарыцца чаканае. І ўпарта купляе гэтыя квіткі. Мала таго, вельмі часта ён разумее: каб адыграцца, неабходна большая колькасьць білетаў. Маўляў, чым больш набывае, тым большая верагоднасьць выйгрышу. Таму ўрэшце пачынае спускаць грошай на гэта яшчэ больш. І залежнасьць зацягвае. А празь некаторы час узьнікае шэраг своеасаблівых сымптомаў, галоўны зь якіх – чалавек імкнецца павялічыць укладаньні ў лятарэі”.
Псыхоляг перакананы: існаваць усялякага кшталту “лахатроны” будуць да таго часу, пакуль людзьмі рухае салодкае слова “халява”.
Сумяшчэньне гульні з прыбытковасьцю
Найбольш часта па тэлебачаньні адбываюцца розыгрышы “Нацыянальнай спартовай лятарэі” і “Беларускай лятарэі”. Яны актыўна рэклямуюць магчымасьць выйграць дом, кватэру, дарагую машыну, альбо вялікую суму грошай. Норма рэалізаваных квіткоў, прыкладам, для “Супэрлято” – 1,5 мільёны на кожны тыраж пры кошце ў 1,5 даляр за квіток.
Паводле рэклямных кампаній, трансьляцыі на Беларускім тэлебачаньні розыгрышаў лятарэй забясьпечваюць шматразовае падвышэньне колькасьці удзельнікаў агульнанацыянальнай гульні. Так, летась прырост рэклямнага бюджэту ў “Беларускіх лятарэй” склаў 100%, а на рэкляму за паўгоду 2007-га звыш 1 мільёна даляраў – удвая больш, чым за увесь папярэдні год.
Старшыня Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Аляксандар Зімоўскі ня лічыць, што тэлебачаньне залішне прапагандуе лятарэйны бізнэс. Ён кажа: найперш, лятарэі – гэта магчымасьць мець стабільныя фінансавыя паступленьні. Па-другое, розыгрышы абстаўленыя як шоў – а гэта ужо забаўляльныя праграмы:
“Я разумею, што давядзецца часта пра гэта расказваць... Але нам удаецца арганічна сумяшчаць гульню з даходнасьцю, як гэта заўсёды было на тэлебачаньні. Праграмы, якія ў нас робяцца сумесна з лятарэямі, з аднаго боку, маюць забаўляльны характар. Але пры гэтым яшчэ існуе элемэнт фінансавага выйгрышу. У прынцыпе, можна, канешне, казаць, што гэта ня вельмі інтэлектуальны занятак і, як раней, круціць барабан – рэч куды больш прасунутая. Але тым ня меней, хачу сказаць: у нас ёсьць свае гульнявыя фарматы. Мы, канешне, можам купляць нейкія ліцэнзійныя праграмы кшталту “Форт Баярд”, можна набыць яшчэ адно лядовае шоў з зоркамі. Але мы ня лічым гэта першачарговай задачай”.
Менскія дэпутаты супраць “аднарукіх бандытаў”, 1.10.2007
Ці маюць геймэры патрэбу ў дапамозе псыхіятраў?, 14.09.2007