Судзьдзя Валеры Самалюк будзе разглядаць скаргу, якую падпісалі Юрась Губарэвіч зь Бярозы, Аляксей Кавалец зь Менску і Андрэй Кусяльчук з Горадні. Яны ды іншыя заснавальнікі арганізацыі патрабуюць адмены рашэньня Міністэрства юстыцыі, паколькі лічаць, што яно “неабгрунтаванае, неправамернае і парушае законныя правы і інтарэсы грамадзянаў”.
Аляксей Кавалец гаворыць, што ў скарзе яны падаюць мноства прыкладаў беспадстаўнасьці адмоўнага рашэньня міністэрства:
“Абсалютна слоўная эквілібрыстыка. І ня больш. Няма там тых парушэньняў, тых пунктаў, празь якія можна было б не рэгістраваць арганізацыю.
Прыкладам, яны пішуць: у вашым статуце запісана, што арганізацыя дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а нам падаецца, што гэта інфармацыйна. Што гэта такое? Я хачу заўтра задаць ім у судзе пытаньне: “Што гэта азначае інфармацыйна, калі ў першым пункце ў нас запісана – арганізацыя дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь? Што гэта ў іхным паняцьці “інфармацыйна”?”
Лідэр незарэгістраванага руху Аляксандар Мілінкевіч спадзяецца на спрыяльнае рашэньне вышэйшай судовай інстанцыі:
“Але я рэаліст і думаю, што не Вярхоўны суд вырашае. А вырашае хтосьці значна вышэй. І заўсёды з прычыны мэтазгоднасьці. Але мы хлопцы ўпартыя. І будзем змагацца, будзем рэгістравацца, колькі хопіць сіл. А сіл многа”.
Пацьверджаньнем гэтых слоў можа стаць той факт, што стваральнікі “Руху “За Свабоду” правялі 11 жніўня ў Заслаўі яшчэ адзін устаноўчы сход. На ім прысутнічала каля 300 чалавек з 50-ці раёнаў Беларусі. АМАП і некалькі дзясяткаў міліцыянтаў спынілі правядзеньне сустрэчы актывістаў. Яны, дарэчы, забралі гукаўзмацняльную апаратуру, якую, як цьвердзіць Андрэй Кусяльчук, дагэтуль не вярнулі.
Аляксей Кавалец гаворыць, што заўвагі Міністэрства юстыцыі гэтым разам арганізатары сходу стараліся ўлічыць. Але яны аказаліся вельмі цьмянымі:
“Мы правялі сход і яшчэ раз падалі на рэгістрацыю. Мы як бы ўлічылі заўвагі міністэрства, хаця там не зразумела, што трэба ўлічваць”.
Тым часам актывіста Руху Ігара Лялькова сёньня выклікаюць у міліцыю Менскага раёну. Падстава выкліку – высьвятленьне абставінаў падзеяў 11 жніўня ў Заслаўі.
Першы ўстаноўчы сход “Руху “За Свабоду” адбыўся 18 траўня ў Горадні. Пасьля яго правядзеньня і былі пададзеныя дакумэнты на рэгістрацыю.
В. Скаргу прыхільнікаў А.Мілінкевіча разгледзіць Вярхоўны суд, 12.09.2007