Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віталь Сіліцкі на онлайн-канфэрэнцыі: “Адмовіцца ад улады Лукашэнка захоча яшчэ не хутка”


Радыё Свабода Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з палітолягам Віталём Сіліцкім. Прачытаць можна тут --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx

Віталь Сіліцкі нарадзіўся 25 сьнежня 1972 году ў Менску. Беларус. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, па спэцыяльнасьці сацыёляг. Вучыўся ў Цэнтральнаэўрапейскім унівэрсытэце (Будапэшт, Вугоршчына), Ратгерскім унівэрсытэце (Нью-Джэрзі, ЗША), у якім атрымаў ступень доктара паліталёгіі. З 1999 па 2003 год – дацэнт Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў Менску, адкуль быў вымушаны звольніцца з палітычных прычынаў. Пасьля гэтага працаваў як незалежны экспэрт. Сталы аўтар часопісу "ARCHE" і газеты "Наша ніва". У 2006-2007 гг. быў запрошаным даследчыкам у Цэнтры дэмакратыі, разьвіцьця і прававой дзяржавы Стэнфардзкага ўнівэрсытэту (ЗША). Суаўтар (зь Янам Запруднікам) другога выдання "Гістарычнага слоўніка Беларусі" на ангельскай мове.

"Дэмакратычная апазыцыя і незалежнае грамадзтва пакуль што застаюцца закладнікамі рутынізаванай безнадзейнасьці, – лічыць Віталь Сіліцкі. – Варыянту таго, што дэмакратычны супраціў у найбліжэйшы час будзе магчымы выключна ў дысыдэнцкіх формах, выключаць нельга. Фактарам падтрыманьня надзеі ў такіх варунках можа стаць толькі нашая перакананасьць у тым, што індывідуальны супраціў – гэта самае галоўнае ў такіх абставінах, што ён непазьбежна прынясе плён, што канструкцыя карпаратыўнай дзяржавы нявечная. Дысыдэнт усё ж такі мае адну перавагу, якую ня здольныя адняць ніякія рэпрэсіі – ён бачыў і ведае, як руйнуюцца дыктатуры".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG