Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнобыль: патэнцыйных ахвяраў - 5,5 мільёнаў чалавек


Вольга Караткевіч, Прага Азэрбайджан, Расея і Ўкраіна ўвайшлі ў дзясятку краінаў з найбольш забруджанымі гарадамі плянэты ў рэйтынгу няўрадавага інстытуту Blacksmith, які базуецца ў Нью-Ёрку.

Спэцыялісты інстытуту вызначалі гарады, забруджанасьць якіх паўплывала на здароўе людзей. Улічваліся такія рызыкі – ад хваробы на астму да заўчаснай сьмерці. Канкрэтнага рэйтынгу – ад першага да дзясятага – інстытут не прапануе, бо няма дакладнай інфармацыі аб здароўі людзей у краінах, якія разьвіваюцца.

5 з паловай мільёнаў чалавек – патэнцыйныя ахвяры ваколіцаў Чарнобыльскай АЭС. Гэта найвялікшая лічба ў сьпісе інстытуту Blacksmith. Прычына – радыяактыўны пыл з уранам ды іншымі мэталамі.

У дзясятку самых небясьпечных для здароўя людзей месцаў уваходзіць азэрбайджанскі Сумгаіт, які патэнцыйна нанёс шкоду здароўю ці жыцьцю 275 тысячам чалавек. Небясьпека ўзьнікла ад узьдзеяньня цяжкіх мэталаў і арганічных хімікаліяў, што зьвязана з прамысловасьцю гораду.

У расейскім Дзяржынску (Ніжагародзкая вобласьць) экалёгія магла паўплываць на 300 000 чалавек, небясьпеку ствараюць напрыклад, фэнолы, зарын – гэта рэчыва нэрвова-паралітычнага ўзьдзеяньня. Усё гэта наступствы вытворчасьці ў Дзяржынску хімічнай зброі.

Небясьпечным для жыцьця людзей зьяўляецца расейскі Нарыльск, патэнцыйных ахвяраў у якім – 134 тысячы чалавек. Яны церпяць ад узьдзеяньня фэнолаў і цяжкіх мэталаў у выніку здабычы нікелю.

Сярод найбольш забруджаных рэгіёнаў сьвету – два раёны ў Кітаі, два ў Індыі і па адным у Пэру і Замбіі.

У больш шырокім пераліку трыццаці самых брудных месцаў у сьвеце названыя таксама расейскія Брацк, Чыта, Магнітагорск і Рудная Прыстань (Прыморскі край).

Больш інфармацыі на сайце www.worstpolluted.com

***

Як паведамляецца ў справаздачы Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі, паводле колькасьці выкідаў шкодных рэчываў лідэрам сярод гарадоў Беларусі зьяўляецца горад Менск. Самы высокі ўзровень шкодных выкідаў у атмасфэру ад стацыянарных крыніцаў – у Наваполацку. Найбольш высокая ступень забруджанасьці паветра назіраецца ў Гомельскай вобласьці: у самім Гомелі, у Сьветлагорску і ў Мазыры.

Крыніца: http://www.ac.minpriroda.by/50_28.htm
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG