Вядома, што тыдзень таму сваякі Андрэя Клімава перадалі яму перадачу ў сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага.
Андрэя Клімава арыштавалі 3 красавіка, калі ён прыйшоў у Менскую гарадзкую пракуратуру даведацца пра акалічнасьці крымінальнай справы, заведзенай супраць яго за артыкул у інтэрнэце. Спачатку палітык меў статус падазраванага ў абразе Аляксандра Лукашэнкі і паклёпе на яго. Пасьля допыту Клімава абвінавацілі ў закліках да зьвяржэньня існуючага ладу.
У чэрвені сябры і знаёмыя Андрэя Клімава перасталі атрымліваць ад яго лісты. Маці Андрэя і жонка Тацяна Леановіч не адказвалі на тэлефанаваньні.
Памочнік Андрэя з “Руху Андрэя Клімава” Цімафей Дранчук сказаў “Свабодзе”, што чуткі пра суд над Клімавым да яго даходзілі, але ён ня мог іх праверыць:
“Пазыцыя сваякоў Андрэя абсалютная незразумелая. Я папросту не магу патлумачыць такія паводзіны. Магу толькі выказваць вэрсіі, што іх альбо запалохалі, альбо яшчэ нешта... Ніхто, акрамя іх, ня мог даведацца пра лёс Клімава. Яны маюць магчымасьць зь ім кантактаваць, накіроўваць да яго адваката, дазнавацца, калі адбудзецца суд, калі скончыцца сьледзтва і г.д. А ліставаньне наша скончылася даўно з абсалютна незразумелых прычынаў”.
Нават у тым разе, калі Андрэй Клімаў падаў скаргу на прысуд, у хуткім часе яго маюць перавесьці адбываць пакараньне ў папраўчую калёнію.
Гэта трэцяя судзімасьць Андрэя Клімава. Першы раз яго арыштавалі 11 лютага 1998 году і ў жніўні 1999 году пакаралі пазбаўленьнем волі на 6 гадоў, абвінаваціўшы ў эканамічных злачынствах. Але на волю палітык выйшаў раней за прысуджаны тэрмін.
10 чэрвеня 2005 году Андрэя Клімава пакаралі абмежаваньнем волі на 18 месяцаў, прызнаўшы вінаватым у арганізацыі вулічнай акцыі пад лёзунгамі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі. На волю Андрэй выйшаў 22 сьнежня 2006 году. А праз тры месяцы яго зноў арыштавалі.
Прысуд Андрэю Клімаву: два гады турмы за артыкул у інтэрнэце, 07.09.2007 Тацяна Клімава: “Муж жывы, канешне”, 01.09.2007 І.Шынкарык: “Клімаў наконт здароўя перабольшваць ня будзе” , 06.06.2007 “Гэта спроба палітычнага забойства няўгоднага палітыка Андрэя Клімава”, 06.06.2007 Тэрмін арышту Андрэя Клімава падоўжылі яшчэ на тры месяцы, 31.05.2007 Андрэю Клімаву раяць забыцца, што ён быў дэпутатам, 24.04.2007 Андрэй Клімаў не бярэ ўдзелу ў сьледчых дзеяньнях, 19.04.2007 Андрэй Клімаў – у камэры, дзе яго трымалі падчас мінулага арышту, 09.04.2007 Андрэй Клімаў заявіў пра невінаватасьць і адмовіўся сьведчыць, 05.04.2007