Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Колькі дамоў культуры пабудавана на разбураных цэрквах...”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 4 верасьня ў розныя гады.

"Оршанский вестник” на гэтым тыдні 1917 году паведамляе зь Пецярбургу: “1 верасьня. А 7-й гадзіне вечара магілёўскі гарнізон заявіў сябе цалкам падпарадкаваным часоваму ўраду. А 10-й гадзіне вечара арыштаваны генэралы Карнілаў, Лукомскі, Раманоўскі і палкоўнік Плюшчэўскі-Плюшчык. А 11-й гадзіне вечара ў Магілёў выехала сьледчая камісія на чале з пракурорам Шаблоўскім”.

“Nowe Zycie”, год 1927. Газэта піша: “З пачаткам новага школьнага году ў Горадні павінна ўзьнікнуць новая культурная пляцоўка, артыстычная дзейнасьць якой будзе мець для нашага гораду надзвычайнае значэньне. Львоўскі Музычны Інстытут, адна з найбольш старых і вельмі заслужаных музычных вучэльняў у краіне, пачала заснаваньне сваёй філіі ў Горадні, ужо сёмай па ліку на крэсах... У нашым горадзе дадаецца важная інстытуцыя, мэтай якой будзе ўкараненьне музычнай культуры ў самых шырокіх колах нашага грамадзтва...”

На старонках “Культуры” на гэтым тыдні 1997 году драматург зь вёскі Швабы Лагойскага раёну Мікола Захаранка выказваецца наступным чынам: “Культурнае жыцьцё на вёсцы гіне не толькі з-за няўклюднай фінансавай палітыкі дзяржавы ў адносінах да гэтай культуры, а яшчэ з-за сямідзесяцігадовай савецка-бальшавіцкай традыцыі. Не трэба забывацца на гісторыю ўзнікнення многіх Дамоў культуры... Цікава было б паглядзець статыстыку — колькі дамоў культур пабудавана на разбураных цэрквах. Тут я бачу сакральны сэнс”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG