Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ніл Гілевіч: “Думайце сёньня, бо заўтра можа быць позна”...


Юлія Дранчук, Менск Сёньня ў Менску адбылася паэтычная вечарына народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча. На ўправу БНФ, каб сустрэцца з паэтам, паслухаць ягоныя вершы ды задаць творцу пытаньні, прыйшла беларуская моладзь.

На сустрэчы з моладзьдзю Ніл Гілевіч шмат казаў пра тое, што можа дапамагчы чалавеку пражыць жыцьцё гэтак, каб потым за сябе не стала сорамна і крыўдна. Асноўнае, на думку паэта, – уменьне думаць і не марнаваць час:

Гілевіч: “Здаецца, ледзь ня ўчора напісаў свой першы верш. А сёлета было 50 гадоў, як тое адбылося. Азірнуцца не пасьпеў – жыцьцё праляцела. І Вы азірнуцца не пасьпееце!!! Пытаньне нумар адзін – не марнаваць час!!! Вы вельмі маладыя! Дык думайце над тым, што я казаў сёньня. Пачынайце думаць сёньня, бо заўтра можа быць позна. Глядзіш – і ня тым шляхам пайшоў, не туды”...

Пачаткам добрага ў жыцьці чалавека і глебай станоўчага у жыцьці кожнага грамадзтва, на думку Ніла Гілевіча, ёсьць сям’я. Пра гэта – радкі аднаго зь ягоных вершаў:

Гілевіч: “Сям’і распад, сям’і Прычына нашых бед А ён настаў, калі Перакуліўся сьвет Калі на дол, да ног Лягло сьвятло нябёс І наш над намі Бог Пакрыўдзіўся ўсур’ёз “Душу, - узьняў ён перст, - зваліўшы на зямлю, вы зрынулі найперш і ўгробілі сям’ю. Вось і кажу вам я За годам сыдзе год І гэтак як сям’я разваліцца народ”.

Добра, што хаця б на управе БНФ, не ў самай вялікай аўдыторыі, можна сустрэцца з паэтам гэткай велічыні ды велічы, падзяліўся ўражаньнямі адзін з наведнікаў паэтычнай вечарыны Гілевіча.

Юнак: “Тое, пра што ён кажа, тое, як ён гэта кажа – усё гэта разам зрабіла вельмі моцнае ўражаньне. І добра ад гэтага”...
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG