Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Калі сёньня мы не пасадзім Ганчара, заўтра ён пасадзіць нас”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 3 верасьня ў розныя гады мінулага.

На старонках “Советской Белоруссии” ў 1977 годзе чытачы абмяркоўваюць праект Канстытуцыі СССР. С.Васілеўскі, рабочы Слонімскай аўтакалёны 2450, прапануе: “Да глыбіні душы крыўдна чуць ад некаторых людзей рознага роду анэкдоты і іншыя выдумкі, якія зьневажаюць наш савецкі лад і нашу рэчаіснасьць. Хацелася б, каб у арт. 50-м было прама запісана: “Распаўсюджваньне ў любой форме паклёпаў на нашую рэчаіснасьць перасьледуецца паводле закону”.

У 1987 годзе ў “Вечернем Минске” Віктар Каваленка піша да 60-годзьдзя Алеся Адамовіча: “Апошнія гады пісьменьнік з асаблівым захапленьнем і ўнутраным перакананьнем распрацоўваў праблему “новага мысьленьня” ў літаратуры ці “звышлітаратуры”. Пад гэтымі тэрмінамі разумеецца павышаная адчувальнасьць мастацкага слова да прагрэсу чалавечай думкі ў эпоху пагрозы зьнішчэньня ўсяго жывога на зямлі ў магчымай ядзернай вайне... Вядомы савецкі крытык І.Дзядкоў назваў гэтую рысу ў творчым абліччы Адамовіча “запальнай сумесьсю”...”

На гэтым тыдні 1997 году Аляксандар Тамковіч у “Свободных новостях” даводзіць: “Ганчар малады, у меру цынічны, амбітны. Ён умее трымаць удар. Знойдуцца людзі, якія пачнуць яму дапамагаць. Плюс імідж чалавека, які ня здаўся перад рэфэрэндумам. Менавіта таму Ганчара зручней за ўсё нэўтралізаваць сёньня. Заўтра можа быць позна. Таму адкрыцьцё крымінальнай справы цалкам лягічнае: калі сёньня мы не пасадзім Ганчара, заўтра ён пасадзіць нас”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG