Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці спатрэбіцца кітайскі досьвед тэлеканалу “Белсат”?


Вячаслаў Кулік, Менск Агляд недзяржаўных СМІ 3 верасьня.

Сярод сёньняшніх асноўных тэмаў “БелГазеты” – пэрспэктывы спадарожнікавага тэлеканалу “Белсат”. Расказвае аўтар, Віктар Марціновіч:

“Я аналізую кітайскі сатэлітны тэлеканал – аналяг “Белсату”. Гэта такі апазыцыйны праект, які вяшчае на Кітай з-за межаў гэтай краіны. Расказваю, як гэта выглядае, пра што канал інфармуе, на якіх хвалях яго можна адшукаць, а таксама пра іншае”.

У рубрыцы “Візаві” аўтары “БелГазеты” разважаюць пра тое, ці варта беларусам адмовіцца ад бульбы як сымбаля нацыі. Спэцыялісты даводзяць, што ў бальшыні цяперашніх страў у рэстаранах “другі хлеб” не ўжываецца”.

Сёньня газэта “Белорусы и рынок” аналізуе сытуацыю ў сфэры прадпрымальніцтва. Тут найбольш злабадзённая праблема – аб’яднаньне дробных і сярэдніх бізнэсоўцаў у барацьбе за свае правы.

Дачыненьні Менску й Масквы ў галіне энэргетыкі дасьледуе аглядальнік тыднёвіка Тацяна Манёнак:

“Беларускі бок ужо стварае групу спэцыялістаў, якая будзе абмяркоўваць эўрапейскую формулу кошту на прыродны газ. Справа ў тым, што ўпершыню з будучага году Беларусь будзе атрымоўваць прыродны газ па эўрапейскай формуле”.

Газэта “Ганцавіцкі час” паведамляе пра ажыятаж у будаўніцтве павільёнаў і шапікаў з боку мясцовага райспажыўсаюзу. Абавязковы тавар на паліцах – віно ды гарэлка.

“У вёсцы з 30 мільёнаў выручкі, 15 – ад продажу гарэлкі, – расказвае рэдактар Пятро Гузаеўскі. – Мы нават апытаньне правялі на гэты конт. Робіцца якраз наўмысна, каб толькі разьвіваць дзяржаўны гандаль. Ім усё можна, а дзе астатнія апынуцца – невядома”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG