Каліноўскі: “Спадар Рамуальд, скажыце, ці глядзіце вы трансьляцыі зь японскага гораду Осака, дзе цяпер адбываецца чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы?”
"Гэта мае ўнукі выступаюць...”
Клім: “А як жа гэта можна не глядзець? Цікава – гэта раз, а другое – гэта тое, што я зьяўляюся выкладчыкам многіх спартоўцаў, якіх я трэніраваў – а зараз гэта іхныя трэнэры. Будзем казаць так – гэта мае ўнукі выступаюць...”
Каліноўскі: “І ці задаволеныя вы першым вынікамі выступаў вашых унукаў?”
Клім: “Ну, калі казаць пра кіданьне молата, то гэта ж вельмі добра, калі ў шостай спробе Іван Ціхан, – мне здаецца, што ён са Слоніма – паказвае такі цудоўны вынік і становіцца ў трэці раз чэмпіёнам сьвету па кіданьні молата. Гэта першы такі выпадак у гісторыі. Можа быць, калі кіданьне молата не перайшло яшчэ ў Эўропу, калі кіданьнем молата займаліся толькі ў Амэрыцы – Халаген, першы алімпійскі чэмпіён... А ў цяпершані час не было такога. І ў Парыжы ён перамог – 83,69, 83, 03, і цяпер 83,63”.
Каліноўскі: “А як вам іншыя беларускія лёгкаатлеты?”
Клім: “Даваць ім адзнаку – гэта даволі цяжка. Пакуль што 3 мэдалі ёсьць, у двух штурхальнікаў ядра – у Надзеі і Андрэя, думаю, усе беларусы ведаюць іх прозьвішчы – і ў кідальніка молата Івана Ціхана”.
“Калі я выйграў, я быў задаволены, што не пасароміў сваіх сваякоў, сваю дзяржаву беларускую і сваю вёску”
Каліноўскі: “Вы таксама прывезьлі свой залаты мэдаль зь Японіі... Дык што, выглядае, што беларускіх малатабойцам проста шанцуе?”
Клім: “Будзем гаварыць, што так, у Японіі беларускім кідальнікам молата заўсёды будзе ўсьміхацца шчасьце”.
Каліноўскі: “А кажуць, што зьмена часу, іншы клімат наадварот некаторым атлетам не спрыяюць...”
Клім: “Ня ведаю, перад спаборніцтвамі на 18-ых алімпійскіх гульнях я быў там да алімпіяды трохі менш за месяц, таму звычка на той час ужо была добрая. І перад гэтым мы яшчэ два тыдні жылі ў Хабараўску...”
Каліноўскі: “Давайце згадаем 1964 год – што вы адчувалі, калі атрымалі залаты алімпійскі мэдаль у Токіё – гонар за дзяржаву ці гонар за сябе, за сваю сям’ю?”
Клім: “Усё разам было. Калі я быў малы, я вельмі зайздросьціў тым, хто выступаў на вялікіх спаборніцтвах. Потым, паціху рухаючыся, як студэнт беларускага інстытуту фізкультуры, я прыкладаў нямала намаганьняў, каб і я нешта мог зрабіць... Ну і была ўжо сям’я, трое дзяцей, жонка, і калі я ўжо перайшоў, ведаючы, што я буду ў зборнай камандзе СССР і буду бараніць гонар Саюзу, у мяне былі пэўныя абавязкі...
Тым больш з гэтай вёскі адзіны алімпійскі чэмпіён – гэта я. Нясьвіскі раён, вёска Хвоева. І перад паездкай у Токіё ўсе жыхары, знаёмыя, сваякі зычылі: не пасаром нас! І калі я выйграў, я быў задаволены, што ў першую чаргу не пасароміў сваіх сваякоў, сваю дзяржаву беларускую, рэспубліку, і сваю вёску”.
“Здольнасьцям чалавечым няма мяжы і ніколі ня будзе”
Каліноўскі: “Цяпер галоўнай падставай для гонару зьяўляецца, безумоўна, залаты мэдаль Івана Ціхана. Колькі вы кінулі тады ў Токіё?”
Клім: “У 1964 годзе сусьветны рэкорд быў усяго 71 мэтр. А я кінуў 69,74. Ціхан не дабраў 3 мэтры да рэкорду, мне тады якіх 1,5 мэтра не хапіла да рэкорду...”
Каліноўскі: “Розьніца між рэкордам тады і цяпер – больш за 10 мэтраў... За кошт чаго растуць вынікі? Ці ёсьць нейкая мяжа чалавечым здольнасьцям?”
Клім: “Здольнасьцям чалавечым няма мяжы і ніколі ня будзе. З кожным стагодзьдзем людзі будуць рабіцца мацнейшымі. І па-першае, за кошт чаго гэта пайшло – за кошт мэтодыкі трэніроўкі, якая зьмянялася. Калісьці лічылася так, што лёгкаатлет ці кідальнік молата трэніравацца тры дні на тыдзень. Потым пачалі трэніравацца 5 разоў на тыдзень –мой трэнэр, Яўген Міхайлавіч Шукевіч, пачаў нас трэніраваць пасьля чэмпіянату Эўропы ў Бэрне, у 1954 годзе. Дагэтуль казалі: лепш паешце каўбасы, чым трэніравацца...”
“Прычына допінгу – шмат камэрцыйных спаборніцтваў”
Каліноўскі: “Я хачу згадаць Яніну Карольчык, якая была злоўленая на допінгу, некалькі гадоў не выступала, а цяпер выступіла вельмі слаба. Хто ў гэтым вінаваты – яна сама, лекары, трэнэр ці фэдэрацыя?”
Клім: “Я ня ведаю, але калі казаць увогуле, то цяпер вельмі шмат спартоўцаў і вынікаў, якія маюць камэрцыйны патэнцыял, шмат камэрцыйных спаборніцтваў. У нейкім сэнсе ані трэнэр, ані лекар ня могуць цалкам ведаць, якія прэпараты можна ўжываць, якія не забароненыя. Ёсьць шмат прэпаратаў, якія дапамагаюць спартоўцу хутчэй акрыяць пасьля цяжкай нагрузкі. А там ёсьць і забароненыя прэпараты – і такіх ужо каля 6 тысяч... Вось таму ўсё гэта.
Я не Карольчык – яна была ў добрай форме, паехала нас паборніцтвы, а яе мэнэджэр параіў ёй – едзьце, выступіце, атрымаеце добрыя бонусы за выступ, грошы... А калі яна паехала, там аказалася, яна ня ведае, калі і што прыняла, наш лекар, які адказвае за зборную рэспублікі – таксама міма яго ўсё прайшло... Вось такім чынам Карольчык трапілася...”
"Лёгкая атлетыка не перашкаджае жанчынам быць прыгожымі”
Каліноўскі: “А ў вас тады былі нейкія праблемы з допінгам?”
Клім: “У нас не было ніякага допінгу. Сала! Лепшы допінг – сала”.
Каліноўскі: “Ці прэстыжна сёньня займацца лёгкай атлетыкай?”
Клім: “Ну, займацца лёгкай атлетыкай даволі нудна, будзем так казаць...”
Каліноўскі: “Некаторыя кажуць – конскі спорт...”
Клім: “Ну, гэта той, хто бегае. А кіданьне, скачкі – займаючыся ў маладосьці лёгкай атлетыкай, штурханьнем ядра, кіданьнем молату, дыску і г.д. нашы цудоўныя дзяўчынкі дасягнулі сталасьці, і ў іх такія сымпатычныя нашчадкі – атлетыка гэтаму не перашкаджае, калі гэта кідальнікі ці скакуньні ў даўжыню... Паглядзіце цяпер спаборніцтвы, якія прыгожыя выходзяць і нашы спартоўкі... Лёгкая атлетыка ім не перашкаджае быць жаноцкімі”.