Арганізатар фэсту Гедрус Клімкявічус перакананы, што “апошняя мяжа ў Эўропе – жалезная мяжа. Яна разбурыцца з дапамогай музыкі”. І дадаў, што мае на ўвазе ня толькі фізычную мяжу паміж Літвой і Беларусьсю, а галоўнае – мяжу ў сьвядомасьці, у розумах”.

Побач зь дзьвюма вялізнымі сцэнамі разьмясьцілася намётавае мястэчка. Над мястэчкам – вялікая колькасьць бел-чырвона-белых сьцягоў. Сярод гасьцей фэсту – шмат беларусаў, якіх можна было пазнаць і па лёзунгах “Жыве Беларусь!” і “Беларусь – у Эўропу”.

У фэсце ўдзельнічалі каля 50 гуртоў з розных краінаў сьвету. “New York Ska Jazz Ensemble”, “Morcheeba”, “Bloodhound Gang” з ЗША, “The Young Knives” і “Therapy?” зь Вялікай Брытаніі. Таксама прыехалі модныя групы зь Ісьляндыі ("Leaves"), Фінляндыі ("Poets of the Fall"), Латвіі ("Tribes of the City") і Польшчы ("Myslovitz").
Вельмі цёпла публіка ўспрымала папулярныя беларускія гурты – “Ляпіс Трубяцкой”, “IQ 48” і “Drum Ecstasy”.

Натуральна, багата была прадстаўленая і літоўская музычная культура: Андрус Мамантавас, "Skamp", "G&G sindikatas", "Pieno lazeriai" і Ёана з сваім праектам "Joana and the Wolf".
Паслухаць музыку і адпачыць прыехалі амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас, міністар замежных спраў Літоўскай Рэспублікі Пятрас Вайцякюнас.

Падрабязны рэпартаж з фэстывалю слухайце ў “Начной Свабодзе” а 22-й гадзіне. Таксама болей здымкаў і інфармацыі на сайце Свабоды – пазьней.