Мікалаю Халезіну, Натальлі Калядзе і Ўладзімеру Шчэрбаню на спатканьне з Гаўлам давялося дабірацца пешкі. Праўда, пешшу яны прайшлі толькі некалькі кілямэтраў ад чыгуначнай станцыі ў чэскім рэгіёне Крканошэ да дачнага хутару Градачак.
Градачак стаў вядомы менавіта дзякуючы шматгадоваму тутэйшаму побыту Гаўла. Лецішча стала ня толькі яго пісьменьніцкім прытулкам – тут зьбіраліся чэскія дысыдэнты, праводзіліся розныя культурныя акцыі. У часе насьпяваньня чэхаславацкай аксамітнай рэвалюцыі нарадзіўся лёзунг тых, хто падтрымліваў ідэю вылучэньня Гаўла на прэзыдэнта: "З Градачку – на Град!" (Праскі Град – гістарычная рэзыдэнцыя чэскіх каралёў і прэзыдэнтаў).
Ужо будучы ў высокай палітыцы, Гавэл, як і ягоны калега, брытанскі драматург Том Стопард, стаў апякуном "Свабоднага тэатру", які ў Беларусі не мае сваёй сцэны і жыве па правілах падпольнага тэатру. Спэктаклі ставяцца на прыватных кватэрах або нават у лесе. Гледачы заўсёды знаходзяць у іх сучасны кантэкст. (Так, п’еса па матывах твораў Нобелеўскага ляўрэта Гаральда Пінтэра ў пастаноўцы “Свабоднага тэатру” дапоўненая лістамі палітычных вязьняў Акрэсьціна). Рэжысёру Уладзіміру Шчэрбаню за супрацоўніцтва з Халезіным давялося разьвітацца з працай у Купалаўскім тэатры.
Вацлаў Гавэл падобныя сюжэты прыгадваў ўжо як даўнюю гісторыю – напрыклад, як паліцыя спрабавала перашкодзіць “падпольнаму”канцэрту забароненага гурту Plastic People of Universe – адбывалася гэта на той жа дачы, на тым жа Градачку...
Сусед Гаўла па дачы Андрэй Кроб, рэжысэр кіно і тэатру, адзін зь першых сябраў Хартыі-77, прымеркаваў да сустрэчы паказ сваёй новай стужкі “Фэномэн Градачак”. У старым сьвіране з пахам старога начыньня з кінаэкрану гучалі развагі пра “genius loci” гэтага месца. А побач, за простым драўляным сталом, за чаем зь вішнёвымі і чарнічнымі пірагамі, Гавэл распытваў беларускіх гасьцей – ці лёгка падарожнічаць зь беларускім пашпартам, ці ня могуць іх у часе ад''езду пазбавіць грамадзянства?
Госьці адказвалі, што каб іх і хацелі “выгнаць”, то яны ўсё роўна будуць вяртацца ды запрашалі Гаўла ў Беларусь. Мікалай Халезін расказаў пра падрыхтоўку да Эўрапейскага маршу ўвосень, пра тое, як натхніў беларусаў зварот Міка Джагера зь лёзунгам “Жыве Беларусь!”. Гавэл тут жа пагадзіўся запісаць свой відэазварот да грамадзянаў любімай ім Беларусі. Сэнс ягонага звароту – не губляць цярпеньня і надзеі і навучыцца ставіцца да дыктатуры з гумарам – тады яна абавязкова ня вытрымае.
На здымках: Вацлаў Гавэл і гледачы ў часе культурнай праграмы дачнай суботы на Градачку. Мікалай Халезін перадае Вацлаву Гаўлу сваю п''есу “Пакаленьне Джынс”.“Свабодны тэатар” падараваў Гаўлу сьцяг, які пазьней усе ўбачылі ў акне.
«Свабодны тэатар» зладзiў сумесны паказ з чэскай трупай , 18.03.2007 “Свабодны тэатар” адкрывае Нобэлеўскага ляўрэата Гаральда Пінтэра , 30.11.2006