Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нью-Ёрку зьявіцца вуліца Расэла Цімашэнкі?


Радыё Свабода Дэпутат гарадзкой рады Нью-Ёрку Мэт’ю Юджын прапанаваў назваць Роджэрс-авэню ў Брукліне імем загінулага паліцыянта беларускага паходжаньня Расэла (Руслана) Цімашэнкі. На Роджэрс-авэню ў бруклінскім раёне Краўн-Хайтс знаходзіцца і 71 паліцэйскі ўчастак, дзе служыў Цімашэнка.

Ураджэнец Бабруйску Руслан Цімашэнка памёр 14 ліпеня ў нью-ёрскім шпіталі “Kings County”. 9 ліпеня ў часе патруляваньня ўчастку паліцыянт спрабаваў спыніць машыну са злачынцамі, аднак быў расстраляны імі ў твар зь пісталетаў. Гарадзкія ўлады пасьмяротна прысвоілі Цімашэнку званьне дэтэктыва. На пахаваньне Расэла прыйшлі тысячы нью-ёркцаў. Сярод іх былі вядомыя амэрыканскія палітыкі і мэр гораду Майкл Блумбэрг.

18 жніўня Расэлу Цімашэнку споўнілася б 24 гады.

Бацькі Руслана Цімашэнкі: “Наш сын быў шчасьлівы ў Амэрыцы”, 24.07.2007 У Нью-Ёрку пахавалі паліцыянта Цімашэнку — ураджэнца Беларусі, 19.07.2007
XS
SM
MD
LG