Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заўвагі моладзі па Беларусі разгледзяць у Эўрапарлямэнце


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў Беластоку (Польшча) адкрылася 55-я сэсія Эўрапейскага парлямэнту моладзі – арганізацыі, у якой бяруць удзел маладыя людзі ня толькі з краінаў Эўразьвязу, але і з усёй Эўропы, у тым ліку і Беларусі. Сёлета сябры парлямэнту будуць абмяркоўваць таксама сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.

У часе сэсіі, у якой бяруць удзел прадстаўнікі больш чым з 30 краінаў – разам каля 250 чалавек – будуць абмеркаваныя галоўныя праблемы, зь якімі сутыкаецца сучасная Эўропа. Адна з асноўных тэмаў – парушэньне правоў чалавека ў Беларусі.

“Гэта адна з найбольш блізкіх тэмаў для нас, тым болей, што цяперашняя сэсія адбываецца недалёка ад мяжы зь Беларусьсю. Мы, палякі, добра разумеем нашых суседзяў і шмат разоў ініцыявалі абмеркаваньне беларускіх пытаньняў. Гэтым разам, аднак, высновы, якія мы зробім у выніку дыскусіі ў справе Беларусі, трапяць у Эўрапарлямэнт”, – кажа прэзыдэнт польскай філіі Эўрапарлямэнту моладзі Бэата Скабадзіньска.

Дэлегатка сэсіі зь Беларусі Любоў Наважылава адзначае, што беларускімі пытаньнямі актыўна цікавяцца яе калегі зь іншых эўрапейскіх краінаў:

“Да мяне ўжо падыходзіў калега са Швайцарыі, пытаўся, ці зьменіцца сытуацыя ў Беларусі. Увгуле цікавяцца людзі і цяпер, і раней. Я зьдзіўленая была, што яны такія маладыя, а так добра ведаюць, што ў нас адбываецца, і гэта іх непакоіць”.

Сэсія Эўрапейскага парлямэнту моладзі працягнецца да 10 жніўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG