Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Абрасімаў груба схвальсыфікаваў нацыянальную гісторыю гораду Менску...”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 27 ліпеня ў розныя гады мінулага.

“Известия Мозырского Совета Рабочих и Солдатских Депутатов и Мозырского Совета Крестьянских Депутатов” у 1917 годзе пішуць аб жаночых батальёнах сьмерці: “Зьяўленьне жаночых батальёнаў сьмерці на фроньце не зрабіла станоўчага ўплыву на дэмаралізаваныя часьці, якія, галоўным чынам, і меліся на ўвазе. Часьцямі гэтымі ў шматлікіх выпадках быў прадпрыняты цэлы шэраг варожых дзеяньняў у адносінах да жаночых батальёнаў, якія выразіліся найперш у пагрозах, а пасьля і ў зьбіцьці і абяззбройваньні іх”.

У 1927 годзе “Красноармейская правда” паведамляе: “У нядзелю 24 ліпеня ў Маскве на цэнтральным аэрадроме адбылася ўрачыстая перадача Чырвонаму паветранаму флёту самалёту “Маскоўскі мэталіст” і авіэткі “Фэлікс Дзяржынскі”. “Маскоўскі мэталіст” пабудаваны на сродкі рабочых мэталістаў Масквы. Гэта баявы аэраплян, пабудаваны цалкам на савецкіх заводах. Падчас выпрабаваньняў самалёт паказаў бліскучыя лётныя якасьці. Авіэтка “Фэлікс Дзяржынскі” — аднамесны монаплян, выраблены ячэйкай Асо-Авіяхіму АГПУ. Авіэтка разьвівае хуткасьць 160 клм. на гадзіну і бярэ запас паліва на 3 гадзіны”.

“Бацькаўшчына” на гэтым тыдні 1957 году рэцэнзуе гісторыка-эканамічны нарыс “Мінск” Абрасімава: “Гаворачы аб памешканьні Менскага Гарадзкога Тэатру, Абрасімаў прыгадвае толькі пазьнейшыя бальшавіцкія мітынгі, але зусім нібыта ня ведае аб тым, што якраз там адбыўся славуты Першы Ўсебеларускі Кангрэс, на які зьехаліся 1872 дэлегаты з усяе этнаграфічнае Беларусі... Дагаджаючы сваім камуністычным гаспадаром Абрасімаў груба схвальсыфікаваў нацыянальную гісторыю гораду Менску...”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG