Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці будзе адкрыта на Гомельшчына лябараторыя Бандажэўскага?


Радыё Свабода Прадстаўнікі грамадзкай дабрачыннай арганізацыі з Францыі “Крырад”, якая займаецца вывучэньнем экалягічнага асяродзьдзя вакол атамных станцый, сумесна з прафэсарам Юрыем Бандажэўскім імкнуцца стварыць у Беларусі незалежную навуковую лябараторыю для вывучэньня пытаньняў узьдзеяньня радыяцыі на арганізм чалавека.

Віцэ-прэзыдэнт францускай дабрачыннай арганізацыі “Крырад” Раман Шазэль і кандыдат мэдычных навук Галіна Бандажэўская, жонка прафэсара Бандажэўскага, наведалі Буда-Кашалёўскі раён, дзе высьвятлялі мажлівасьць арганізацыі дапамогі людзям, якія жывуць на заражаных радыяцыяй тэрыторыях.

Як паведаміла Галіна Бандажэўская, адкрыць незалежную навукова-экалягічную лябараторыю пакуль не ўдаецца. Міністэрства юстыцыі адмовілася яе зарэгістраваць, спаслаўшыся на тое, што падобныя лябараторыі ня могуць быць грамадзкімі.

Паводле спадарыні Бандажэўскай, яе муж, прафэсар Бандажэўскі, цяпер знаходзіцца ў Францыі. Улады горада Клермон-Фэран прызналі яго ганаровым грамадзянінам. Яму выдзелена жыльлё й прызначана доктарская стыпэндыя. Прафэсар распрацоўвае мэтодыкі аказаньня мэдычнай дапамогі людзям, якія жывуць у пацярпелых ад Чарнобылю раёнах і маюць розныя адхіленьні ў здароўі.

• Юры Бандажэўскі на Свабодзе: “Я выжыў, дзякуючы навуцы”, 8.08.2005 • Юры Бандажэўскі зьбіраецца вярнуцца ў навуку, 7.08.2005
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG