Што стала з працаўнікамі прадпрыемства? Дырэктар заводу Андрэй Лосеў быў ня супраць паведаміць, дзе апынуліся рабочыя, але яму патрэбная была санкцыя кіраўніка аб’яднаньня “Горадняаблхарчпрам” Рышарда Нарковіча.
Спадар Нарковіч зусім нядаўна на гэтай пасадзе, але ня бачыць ніякай праблемы з былымі рабочымі:
“Ну, а навошта вам гэтая інфармацыя? Людзі працаўладкаваныя, ніхто ж нікога не прымушаў, былі прапановы, і людзі самі ўладкаваліся. Усе ўладкаваныя, ніякіх праблемаў у нас не ўзьнікала: ні скаргаў, нічога не было ў людзей”.
Карэспандэнт: “Цікава тое, што людзі варылі піва, гэта ня вельмі распаўсюджаная спэцыяльнасьць”.
“Вы ж ведаеце, што гэта было раней, у існасьці яны даўно ўжо яго не варылі. Так сытуацыя склалася, што яны не змаглі нармальна канкураваць на рынку, вось і ўсё”, — кажа Нарковіч.
А што думаюць наконт закрыцьця піўзаводу і зьнікненьня мясцовага піва самі гарадзенцы? Ці шкадуюць яны пра гэта, ці падабалася ім гарадзенскае піва?
Спадар: “Піва нармальнае, канечне, было, праблема для гораду, што закрыўся завод. Гэта ж і прыбытак для гораду, і яно ў прынцыпе неблагое было. Я думаю, дрэнна, што закрыўся завод”.
Малады спадар: “Я ня чуў, што завод закрыўся. Нармальнае піва, добрае”.
Карэспандэнт: “Вы яго бралі?”
Малады спадар: “Вядома. Скажам так, я не вялікі аматар алькаголю, я крышку спартсмэн. Але калі даводзілася выбіраць, я браў гарадзенскае, а цяпер аддаю перавагу лідзкаму”.
Карэспандэнт: “А што думае моладзь наконт гарадзенскага піва?”
Маладзён: “Я гарадзенскага піва не купляў з гады тры ўжо”.
Карэспандэнт: “Што не задавальняла?”
Маладзён: “Якасьць”.
Сталы спадар: “Нармальнае піва было. Па-мойму, завод закрылі, але новы будуюць”.
Карэспандэнт: “Абяцаюць, але грошай няма пакуль што”.
Сталы спадар: “Ня ведаю, але абяцаюць, што будзе пабудаваны. А піва наша было добрае”.
Ягоны прыяцель: “А вы ведаеце: я ўвогуле піва ня п’ю”.
Адной з мэтаў закрыцьця гарадзенскага піўзаводу зьяўляецца рэканструкцыя Старога мосту празь Нёман. Яна мае распачацца неўзабаве. Завод стаіць побач, і праезную частку дарогі будуць пашыраць амаль да ягоных сьценаў.
Гарадзенскі піўзавод існаваў з канца ХІХ стагодзьдзя. Купец Кунц выкупіў палац Сапегаў, і зрабіў у ім піваварню. Так што заводы ў палацах рабілі ня толькі пры савецкай уладзе.
Ёсьць плян зрабіць у заводзкіх будынках рэстарацыю, музэй піва, міні-бровар для вытворчасьці жывога піва.
Яшчэ раней на Гарадзеншчыне спыніў сваё існаваньня наваградзкі піўзавод, дзе лідзкі піўзавод наладзіў тады вытворчасьць напояў.
На Гарадзенскім піўзаводзе болей ня вараць піва