Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>“Вада заліла дзесятую частку тэрыторыі краіны”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 16 ліпеня ў розныя гады мінулага.

“Красноармейская правда” пад рубрыкай “Навіны навукі і тэхнікі” ў 1927 годзе піша: “У бальніцу зьвярнулася па мэдыцынскую дапамогу сялянка, якая праглынула іголку зь ніткай. Скаргі хворай на калацьцё ў левым падрэбры сьведчылі пра тое, што іголка ўжо прасьлізнула ў вантробы... Хворая адмовілася класьціся ў бальніцу, таму ёй прызначылі лёгкую дыетку, якая не раздражняе кішэчніка, і сказалі пра неабходнасьць спакою. Сялянка працягвала займацца ўласнай справай і праз два тыдні даслала ў бальніцу вестку, што іголка выйшла з калам разам зь ніткай”.

“Ніва” ў 1967 годзе апавядае пра рэлігійныя сэкты Беласточчыны: “Суіснаванне ў адной вёсцы сектанцкіх груп з праваслаўным асяроддзем і з іншымі светапоглядамі сведчыць аб слабасці агульнавясковых ацэнак нормаў чалавечых паводзін, аб тым, што страх перад асуджэннем ці асмяяннем блізкімі і суседзямі, вера ў праўдзівасць іх ацэнкі думак у нашых вёсках на столькі слабыя, што не ўтрымліваюць адзінак перад гэтай своеасаблівай духоўнай прыгодай, якой з’яўляецца рэлігійная секта”.

“Свабода” нагадвае ў 1997 годзе, што “пятніца 18 ліпеня абвешчаная ў Польшчы днём нацыянальнай жалобы. Паводка ў паўднёва-заходняй частцы краіны стала найбуйнейшай прыроднай катастрофай за ўсю гісторыю польскіх земляў. Паводле папярэдніх звестак, 35 чалавек загінула, сотні прапалі без вестак. Як паведамляе прэс-служба Пасольства Польшчы ў Мінску, стыхія разбурыла 160 мастоў, паралізавала рух на 1.300 км дарог, пад вадой знаходзяцца сотні тысяч гектараў сельскагаспадарчых земляў... Вада заліла дзесятую частку тэрыторыі краіны”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG