Рэформу літургіі правёў у пачатку 1960-х гадоў Другі Ватыканскі сабор. Выдадзены Паўлам VI новы службоўнік прадугледжваў больш актыўны ўдзел вернікаў у багаслужбе: яны атрымалі магчымасьць прамаўляць фрагмэнты багаслужбы і сьпяваць.
Да гэтага, у адпаведнасьці з папярэдне дзейным службоўнікам Пія V, сьвятар маліўся, павярнуўшыся тварам да алтара і сьпіною да вернікаў, як гэта да сёньняшняга дня адбываецца ў Праваслаўнай царкве. Імша і астатнія багаслужбы служыліся на лацінскай мове, якой большасьць вернікаў не разумела, толькі казані ксёндз прамаўляў на нацыянальнай мове.
Папа: “Забарона старога службоўніка выклікала трагічныя наступствы”
У 1984 годзе папа Ян Павал ІІ дазволіў служыць традыцыйную, так званую “трыдэнцкую” імшу (па-лацінску) з дазволу біскупа.
Цяперашняя поўная рэабілітацыя лацінскай імшы разглядаецца як вынік даўно вядомай сымпатыі Бэнэдыкта XVI да традыцыйнай літургіі. У сваёй аўтабіяграфіі “ Маё жыцьцё” ў 1977 годзе кардынал Рацынгэр пісаў, што “забарона старога службоўніка, выпрацаванага стагодзьдзямі, была памылковай і выклікала трагічныя наступствы”. Таксама кардынал Рацынгэр выступаў супраць іншых новаўвядзеньняў, напрыклад – супраць рок-музыкі замест традыцыйных арганаў.
“Вераломныя габрэі”, “грэшныя сэрцы”, “адшчапенцы і герэтыкі” – вяртаюцца
Рашэньне Папы выклікала пратэсты з боку тэолягаў-экумэністаў. Яны нагадалі пантыфіку, што ў 1962 годзе Папа Ян ХХІІІ выкрэсьліў з службоўніка Пія V словы пра “вераломных габрэяў” (perfidi), хаця ў ім засталіся словы з заклікам да іхнага пераходу ў хрысьціянства.
Засталіся таксама словы пра “грэшныя сэрцы” мусульманаў і юдэяў, якія жывуць у няведаньні праўды, а таксама заклік да таго, каб яны адмовіліся ад сваіх “ідалаў”. Пра хрысьціян іншых канфэсіяў у службоўніку, які Бэнэдыкт XVI вярнуў у выкарыставаньне гаворыцца, што гэта “адшчапенцы і герэтыкі”.
Пратэсты гучаць зь Ізраілю і Францыі
Ведаючы пра намер Бэнэдыкта XVI, Міжнародная Рада хрысьціян і юдэяў ужо некалькі месяцаў таму заявіла, што вяртаньне “трыдэнцкай імшы” можа пашкодзіць міжканфэсійнаму дыялёгу.
Цэнтр Шымана Візэнталя заклікаў папу неадкладна пацьвердзіць, што словы пра “перацягваньне” габрэяў у хрысьціянства супярэчаць цяперашняму вучэньню каталіцкай царквы. З рэзкімі пратэстамі выступілі габрэйскія асяродкі ў Францыі. Нават кіраўнік францускага япіскапату кардынал Жан-П’ер Рыкард заявіў, што “матывы, якімі кіраваўся папа, могуць быць дрэнна ўспрынятыя”.
“Традыцыяналісты” ўспрынялі вяртаньне лаціны зь вялікім энтузіязмам
Аднак у адмысловым лісьце на адрас біскупаў Бэнэдыкт XVI напісаў, што паміж службоўнікамі Пія V і Паўла VI няма супярэчнасьці. “Тое, што для многіх пакаленьняў было сьвятым – сьвятое і для нас”. Паводле папы, новы службоўнік унёс шмат скажэньняў у сэнс імшы. Папа папрасіў біскупаў, каб пасьля трох гадоў біскупы паінфармавалі яго, як на практыцы дзейнічае ягонае рашэньне.
Наадварот, зь вялікім энтузіязмам успрынялі вяртаньне да лацінскай імшы прыхільнікі Брацтва сьвятога Пія, якія служаць імшу выключна на лаціне. Да гэтай царквы, дарэчы, належыць вядомы галівудзкі актор і рэжысэр Мэл Гібсан.
Некаторыя ватыканісты лічаць, што Ватыкан гатовы прымірыцца з кансэрватыўнымі раскольнікамі, так званымі “лефэбрыстамі”, чые шэрагі налічваюць 300 тысяч вернікаў.