У 1957 годзе “Чырвоная змена” зьмясьціла на першай паласе фота і такі тэкст: “У выдатнай спартыўнай форме знаходзіцца сёлета вядомая беларуская спартсменка Марыя Іткіна. Двойчы ў гэтым годзе яна паляпшала сусветны рэкорд у бегу на 400 метраў. Выдатныя вынікі паказвала Марыя ў бегу на 100 метраў (11,6 секунды) і 200 метраў (23,8 секунды). 6 ліпеня, удзельнічаючы ў адборачных спаборніцтвах да ІІІ Міжнародных спартыўных ігр моладзі, Марыя Іткіна прабегла на маскоўскім стадыёне “Дынамо” 400 метраў за 53,6 секунды. Выдатны вынік, які з’яўляецца новым рэкордам свету!”
“Знамя юности” ў 1967 годзе піша аб прэм’еры опэры “Берасьцейская крэпасьць” К.Малчанава ў Менску: “Пасьля спэктаклю, які прайшоў зь вялікім посьпехам, выступіў начальнік Берасьцейскага абласнога ўпраўленьня культуры Н.Шаўчук. Ад імя абкаму, аблвыканкаму і ўсіх берасьцейцаў ён... уручыў дырэктару тэатру Ф.Жэгалаву памятны мэдаль крэпасьці-героя. Пад аплядысмэнты прысутных Герой Савецкага Саюзу П.Гаўрылаў уручыў калектыву тэатру капсулу са сьвяшчэннай зямлёй Берасьцейскай цытадэлі”.
“Свабода”, год 1997. Газэта іранізуе: “Ілюстрацыяй да выканання Аляксандрам Лукашэнкам беларуска-расійскага статута, дзе запісана фармулёўка аб забеспячэнні беларускім бокам прынцыпаў свабоды слова, стала пазбаўленне 7 ліпеня загадчыка бюро ОРТ у Мінску Паўла Шарамета акрэдытацыі пры Міністэрстве замежных справаў Беларусі. У паведамленні, распаўсюджаным беларускім МЗС у гэты ж дзень, матывіроўка пазбаўлення акрэдытацыі журналіста адсутнічае”.