Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Беларусі пагражае НАТО і амэрыканская сыстэма ПРА


Радыё Свабода Выступаючы сёньня перад удзельнікамі вайсковага параду з нагоды афіцыйнага сьвята Дня рэспублікі, Аляксандар Лукашэнка пералічыў, што пагражае бясьпецы Беларусі.

Слухаць:



Лукашэнка: "Колькасьць і маштабы выклікаў і пагрозаў міжнароднай бясьпекі не памяншаюцца... Прасоўваньне вайсковай інфраструктуры НАТО на ўсход і плянаванае разьмяшчэньне элемэнтаў амэрыканскай сыстэмы супрацьракетнай абароны ў суседніх зь Беларусьсю дзяржавах сур''ёзна ўскладняе ваенна-палітычную сытуацыю ля нашых межаў... І ўсё гэта пры маўчаньні нашых дэмакратычна разьвітых эўрапейскіх дзяржаваў. Мы ня можам ня ўлічваць гэтыя фактары пры пабудове сваёй сыстэмы нацыянальнай і вайсковай бясьпекі".

Слухаць:



Лукашэнка: "Хачу заверыць беларускі народ, што сыстэма нацыянальнай бясьпекі гатовая надзейна абараніць канстытуцыйны лад, сувэрэнітэт і тэрытарыяльную адзінасьць дзяржавы, мір і спакой нашых грамадзянаў. Падзеі бягучага году яшчэ раз паказалі, што ў сучасным сьвеце бясьпека любой дзяржавы не абмяжоўваецца вайсковымі ці сілавымі аспэктамі. У міжнародным сьвеце ўсё большы распаўсюд атрымлівае выкарыстаньне інфармацыйнай экспансіі, палітычнага шантажу, санкцыяў і эканамічных рычагоў для ціску на краіны, якія праводзяць незалежную палітыку".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG