На гэты раз удзельнікі акцыі пратэставалі супраць спробаў беларускіх уладаў дэмантаваць парабалічныя спадарожнікавыя антэны, якія зьяўляюцца для тысячаў беларусаў крыніцай альтэрнатыўнае інфармацыі. Распавядае Віктар Загрэба, адзін з каардынатараў акцыі:
“Акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю сталі ўжо традыцыйнымі для Кіева. На гэты раз мы выбралі тэму тэлебачаньня, тэму барацьбы рэжыму Лукашэнкі і беларускіх органаў улады супраць спадарожнікавых “талерак”. Гэтая кампанія пачалася ў Беларусі спачатку ў абласных цэнтрах, цяпер ужо ў Менску. Яе мэтай паводле словаў экспертаў і журналістаў зьяўляецца зьмяншэньне ўплыву замежных тэлеканалаў, а таксама тэлеканалу “Белсат”, які павінен зьявіцца ў гэтым годзе”.
Удзельнікі акцыі прадэманстравалі мінакам, журналістам і ахове амбасады пэрформанс, які адлюстроўваў іх бачаньне сытуацыі ў Беларусі. Спачатку “звычайная беларуская сям’я” дзякуючы спадарожнікавым “талеркам” мае магчымасьць аглядаць розныя тэлеканалы. Потым прыходзіць міліцыянт і канфіскоўвае антэны. У беларусаў застаецца толькі БТ.
Удзельнікі акцыі паведамілі, што і далей будуць працягваць праводзіць тэматычныя пэрформaнсы, даносячы да ўкраінцаў інфармацыю пра актуальныя праблемы беларускага грамадзтва.