Амэрыканскі міністар даў зразумець, што нядаўняя прапанова Расеі аб супольным выкарыстаньні радыёлякацыйнай станцыі ў Азэрбайджане не паўплывае на намеры Злучаных Штатаў. Паводле Робэрта Гэйтса, Вашынгтон разглядае расейскую прапанову толькі як магчымы дадатак да сваіх плянаў пабудовы ў Цэнтральнай Эўропе сыстэмы проціракетнай абароны.
“Я быў вельмі шчыры, калі казаў, што мы разглядаем азэрбайджанскі радар як дадатковую магчымасьць і што мы маем намер дзейнічаць далей для пабудовы радара ў Чэскай Рэспубліцы”, – сказаў у Брусэлі міністар абароны ЗША.
Расея тым часам працягвае выступаць супраць амэрыканскіх плянаў – нягледзячы на неаднаразовыя заявы Злучаных Штатаў аб тым, што разгортваньне сыстэмы проціракетнай абароны ў Эўропе накіравана ня супраць Расеі, а супраць Ірану і Паўночнай Карэі.
Выступаючы ў Брусэлі, прадстаўнік НАТО Джэймз Апатурай заявіў пра жаданьне Паўночнаатлянтычнага блёку, каб пляны ЗША ў Эўропе былі максымальна празрыстыя для Расеі. Паводле Апатурая, усе міністры замежных справаў краінаў НАТО зацікаўленыя ў тым, каб разьвеяць заклапочанасьць Масквы адносна амэрыканскай сыстэмы проціракетнай абароны.