“Звязда”, год 1937. Газэта паведамляе зь Негарэлага: “Сёння прыехалі з-за граніцы ўдзельнікі міжнароднага конкурса скрыпачоў імя Ізаі ў Бруселі Давід Ойстрах, Міша Фіхтэнгольц, Ліза Гілельс, Марына Казалупава і Буся Гальдштэйн... Советскіх скрыпачоў... прыйшлі сустракаць пагранічнікі і працоўныя Негарэлага. Пры перапоўненай зале пераможцы конкурса далі канцэрт. Канцэрт з Негарэлага трансліраваўся па ўсяму Советскаму Саюзу”.
На старонках “Чырвонай змены” ў 1967 годзе сакратар камсамольскай арганізацыі Полацкага аўтапарку Ф.Волкаў займаецца падлікамі: “Пры пракладцы кабеля праз дарогу капаюць траншэю. Праз некаторы час яна асядае і ўтвараецца яма — біч транспарту. Нашы камсамольцы падлічылі, што на кожнай такой яме аўтобус маркі “ЛАЗ” затрачвае 50 грамаў гаручага. Толькі на нашым маршруце №2 за суткі гэта складае 15,6 кілаграма, а за год — 5694 кілаграмы... Вось што такое яма на дарозе!”
* У 1997 годзе статыстыкай займаецца і “Витебский курьер”: “Паводле шматгадовых назіраньняў мэдыкаў, лік памерлых на 100.000 чалавек насельніцтва Віцебскай вобласьці ў сярэднім складае 613 чалавек на год, ад злаякасных новаўтварэньняў штогод памірае ў сярэднім 88 чалавек са ста тысяч насельніцтва. Менш за ўсё паміраюць ад алькагалізму і ад ускладненьняў цяжарнасьці, родаў — па аднаму чалавеку. Ад старасьці паміраюць 293 чалавекі, ад забойстваў — 15, ад самазабойстваў — 41 са ста тысяч жыхароў вобласьці”.