Мітрапаліт Філарэт зацьвердзіў рэкамэндацыю царкоўнага суду, паседжаньне якога адбылося 10 траўня.
Рабіў заявы, якія супярэчаць афіцыйнай пазыцыі Беларускай праваслаўнай царквы
Суд рэкамэндаваў забараніць айцу Аляксандру Шрамку служэньне за тое, што ён без царкоўнага дабраславеньня ўдзельнічаў у прэсавай канфэрэнцыі, якую арганізавала царква “Новае жыцьцё”. Айцец нэгатыўна выказваўся пра закон “Аб свабодзе сумленьня” і рабіў публічныя заявы, якія супярэчаць афіцыйнай пазыцыі Беларускай праваслаўнай царквы.
У Экзархата былі сур’ёзныя прэтэнзіі й да сайту “Царква”, які рабіў айцец Аляксандар Шрамко.
Тлумачыць афіцыйны прадстаўнік Беларускага экзархату ў сувязях з грамадзкасьцю архімандрыт айцец Аляксей Шынкевіч:
“Ён ня звольнены са сваёй працы, але за тое, што ён выступаў на прэс-канфэрэнцыі не па бласлаўленьні кіраўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы, і іншыя ўчынкі, якія не адпавядаюць яго высокаму званьню сьвятара, яму не бласлаўляецца сьвяшчэннаначальлем зьдзяйсьняць царкоўныя таемствы. Ён можа ўдзельнічаць у царкоўных службах, але ня мае права зьдзяйсьняць іх — напрыклад, таемства хрышчэньня, таемства эўхарыстыі, таемства елепамазаньня, таемства шлюбу”.
Архімандрыт Аляксей Шынкевіч кажа, што айцец Аляксандар Шрамко мае права ўдзельнічаць у багаслужбе, чытаць, сьпяваць, выкладаць у царкоўнай школе, сустракацца з моладзьдзю.
Айцец Аляксандар пакуль ня ведае, ці будзе каяцца
Сам айцец Аляксандар Шрамко пацьвердзіў, што адхілены ад сьвяшчэннаслужэньня:
“Да пакаяньня. Мяне не сьпісалі цалкам, адхіляюся ад багаслужэньня, нельга зьдзяйсьняць таемстваў. Але, у прынцыпе, калі я прынясу пакаяньне, то магчымае аднаўленьне. На разгляд Уладыкі”.
Айцец Аляксандар Шрамко сказаў, што яму патрэбны час, каб разабрацца ў сытуацыі, у сваіх думках, пачуцьцях. Пакуль ён не гатовы гаварыць пра свае далейшыя дзеяньні.
“Мы лічым, што ў айца Аляксандра духоўны такі стан, калі трэба яму дапамагчы. Ніхто яго не адвяргае, ніхто яго не карае. Хай ён адпачне са сваёй сям’ёй, са сваёй уласнай душой”.
Рабіў заявы, якія супярэчаць афіцыйнай пазыцыі Беларускай праваслаўнай царквы
Суд рэкамэндаваў забараніць айцу Аляксандру Шрамку служэньне за тое, што ён без царкоўнага дабраславеньня ўдзельнічаў у прэсавай канфэрэнцыі, якую арганізавала царква “Новае жыцьцё”. Айцец нэгатыўна выказваўся пра закон “Аб свабодзе сумленьня” і рабіў публічныя заявы, якія супярэчаць афіцыйнай пазыцыі Беларускай праваслаўнай царквы.
У Экзархата былі сур’ёзныя прэтэнзіі й да сайту “Царква”, які рабіў айцец Аляксандар Шрамко.
Тлумачыць афіцыйны прадстаўнік Беларускага экзархату ў сувязях з грамадзкасьцю архімандрыт айцец Аляксей Шынкевіч:
“Ён ня звольнены са сваёй працы, але за тое, што ён выступаў на прэс-канфэрэнцыі не па бласлаўленьні кіраўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы, і іншыя ўчынкі, якія не адпавядаюць яго высокаму званьню сьвятара, яму не бласлаўляецца сьвяшчэннаначальлем зьдзяйсьняць царкоўныя таемствы. Ён можа ўдзельнічаць у царкоўных службах, але ня мае права зьдзяйсьняць іх — напрыклад, таемства хрышчэньня, таемства эўхарыстыі, таемства елепамазаньня, таемства шлюбу”.
Архімандрыт Аляксей Шынкевіч кажа, што айцец Аляксандар Шрамко мае права ўдзельнічаць у багаслужбе, чытаць, сьпяваць, выкладаць у царкоўнай школе, сустракацца з моладзьдзю.
Айцец Аляксандар пакуль ня ведае, ці будзе каяцца
Сам айцец Аляксандар Шрамко пацьвердзіў, што адхілены ад сьвяшчэннаслужэньня:
“Да пакаяньня. Мяне не сьпісалі цалкам, адхіляюся ад багаслужэньня, нельга зьдзяйсьняць таемстваў. Але, у прынцыпе, калі я прынясу пакаяньне, то магчымае аднаўленьне. На разгляд Уладыкі”.
Айцец Аляксандар Шрамко сказаў, што яму патрэбны час, каб разабрацца ў сытуацыі, у сваіх думках, пачуцьцях. Пакуль ён не гатовы гаварыць пра свае далейшыя дзеяньні.
Айцец А.Шынкевіч: “У айца Аляксандра духоўны такі стан, калі трэба яму дапамагчы. Ніхто яго не адвяргае, ніхто яго не карае. Хай ён адпачне са сваёй сям’ёй, са сваёй уласнай душой”.
Прадстаўнік Беларускага экзархату ў сувязях з грамадзкасьцю архімандрыт айцец Аляксей Шынкевіч кажа, што царква з разуменьнем ставіцца да праблемаў айца Аляксандра Шрамка:“Мы лічым, што ў айца Аляксандра духоўны такі стан, калі трэба яму дапамагчы. Ніхто яго не адвяргае, ніхто яго не карае. Хай ён адпачне са сваёй сям’ёй, са сваёй уласнай душой”.