Вітаю вас на хвалях радыё “Свабода”! Вось якія падзеі апынуліся ў цэнтры ўвагі беларускай прэсы 14 траўня розных гадоў мінулага.
На гэтым тыдні 1957 году “Бацькаўшчына” адзначае: “Зьвернемся толькі да названьняў вуліц нашых гарадоў і мястэчак, да назоваў калгасаў, саўгасаў ці заводаў, школаў ці вышэйшых навучальных установаў і мы сустрэнемся тут, побач з прозьвішчамі “пралетарскіх прарокаў” і маскоўскіх сучасных валадароў... толькі з прозьвішчамі Суворава, Кутузава, Неўскага, Пушкіна, Ламаносава, Герцэна, Горкага, Маякоўскага, Талстога і другіх прадстаўнікоў расейскае культуры і дзяржаўнасьці”.
“Чырвоная змена” ў 1977 годзе знаёміць з пастановай ЦК ВЛКСМ: “Дзень 25 чэрвеня павінен стаць яркім працоўным святам Ленінскага камсамола, савецкай моладзі, праяўленнем іх вернасці прынцыпам пралетарскага інтэрнацыяналізму, укладу кожнага маладога чалавека Краіны Саветаў у падрыхтоўку ХІ Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў на Кубе. Абавязак кожнага камсамольца — азнаменаваць яго высокапрадукцыйнай, ударнай, камуністычнай працай”.
“Народная воля” на гэтым тыдні 1997 году паведамляе: “Як стала вядома з паінфармаваных крыніц, сьледства па выбуху на газапровадзе бліз вёскі Літва Узьдзенскага раёну прыйшло да папярэдняй высновы: ня выключана, што аварыя насамрэч была выклікана дыверсыяй. Калі гэтая вэрсія зьяўляецца слушнай, тады робіцца зразумелым, чаму ўлады не сьпяшаліся і не сьпяшаюцца аддаваць галоснасьці падрабязнасьці таго, што адбылося”.