“Сялянская ніва”
“Сялянская ніва”, год 1927. Газэта піша нібы пра сёньняшні дзень: “Здабываць за межамі навуку і вярнуцца ў край — гэта ёсьць толькі карысным для краю, але здабываць навуку заграніцай і пасьля не варочацца на Бацькаўшчыну — гэта ёсьць згуба для краю... Калі мы будзем вытвараць беларускую інтэлігенцыю толькі на экспорт, то гэтым самым будзем рабіць крыўду, будзем памагаць польскаму ўраду палянізаваць наш край. Аб гэтым павінны ведаць усе тыя сьвядомыя Беларусы, якія даюць магчымасьць беларускім матурыстым здабываць навуку”.
“Звязда”
“Больш 100 год таму назад у раёне вёсак Канорэнкі, Крукі, урочышча Куцоўка і інш., Брагінскага раёна, паласітавым дажджом упаў метэарыт, — паведамляе ў 1937 годзе “Звязда”. — Жыхары гэтых вёсак знаходзяць абломкі гэтага метэарыта рознай велічыні (ад некалькіх кілограмаў і да 18—20 пудоў), якія з’яўляюцца метэорным жалезам з вялікім процантам (8.04) нікеля... Прыблізна ў жніўні-верасні гэтага года на месца падзення метэарыта выедзе экспедыцыя на чале з выдомым даследчыкам метэарытаў Л.А.Кулікам”.
“Имя”
На гэтым тыдні 1997 году “Имя” апавядае аб прыгодах канвою гуманітарнай дапамогі з Ірляндыі: “26 красавіка, у гадавіну чарнобыльскага выбуху, канвой з гуманітарным грузам заехаў на тэрыторыю нашай краіны... Аднак здарылася новае няшчасьце — ад нядаўняга часу гуманітарныя грузы на мытні прыраўноўваюцца да камэрцыйных, і для таго, каб мэдыкамэнты і машыны хуткай дапамогі трапілі ў шпіталі, трэба заплаціць 40% ад кошту грузу. То бок 1,8 мільёна даляраў!”