Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Дынько – сярод ляўрэатаў міжнароднай прэміі Л.Наталі за 2006 г.


Радыё Свабода Рэдактар сайту “Нашай Нівы” Андрэй Дынько стаў адным зь 15 ляўрэатаў прэстыжнай міжнароднай прэміі імя Лёрэнца Наталі за 2006 год.

Цырымонія ўручэньня прэміі адбылася ў Брусэлі 3 траўня, у Міжнародны дзень свабоды прэсы. Эўрапейскі камісар разьвіцьця і гуманітарнай дапамогі Люі Мішэль уручыў галоўную прэмію журы журналісту з Ганконгу Л.С.Іну. Таксама першымі прэміямі ў сваіх рэгіёнах былі адзначаныя журналісты Таня Фарбэр (Афрыка), Маўры Коніг (Лацінская Амэрыка), Майкл Тырні (Эўропа) і Талаль Эль-Атраш (Азія).

Андрэй Дынько быў намінаваны на прэмію за ягоны акрэсьцінскі дзёньнік, які быў апублікаваны ў Нашай Ніве” яшчэ да таго, як ягоны аўтар выйшаў на свабоду. Дзёньнік быў перакладзены на восем эўрапейскіх моваў і апублікаваны ў шэрагу эўрапейскіх выданьняў, сярод іх – у “Франкфуртэр альгемайнэ цайтунг”. А.Дынько стаў першым у гісторыі прэміі журналістам з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, уганараваным ёю, адзначае ”Наша Ніва”.

Сёлета на прэмію імя Л.Наталі, якая ўручаецца за адданасьць справе правоў чалавека і дэмакратыі, прэтэндавалі 1529 пісьменьнікаў і журналістаў з 165 краінаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG