Намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША Дэйвід Крэймэр паведаміў журналістам, што перадаў беларускім уладам пазыцыю Злучаных Штатаў:
“У беларускіх уладаў ёсьць два шляхі. Адзін зь іх можа прывесьці да паляпшэньня стасункаў паміж Беларусьсю і ЗША. Ён прадугледжвае канкрэтныя крокі — вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў. Падкрэсьліваю — усіх. І спыненьне справаў супраць іншых, уключна з “Маладым фронтам”.
Трэба даць мірна правесьці заўтрашнюю акцыю, а таксама рэгіянальныя міні-кангрэсы й сам Кангрэс дэмсілаў у Беларусі без праблемаў. Калі гэтыя крокі ня будуць зробленыя, я баюся, што нашы стасункі пагоршацца.
Згодна з “Актам аб дэмакратыі ў Беларусі”, які быў ухвалены Кангрэсам і падпісаны прэзыдэнтам Джорджам Бушам, у нас ёсьць яшчэ крокі, якія мы можам прыняць. Я спадзяюся, што нам ня трэба будзе гэтага рабіць. Але цяпер — крок беларускіх ўладаў”.
Намесьнік памочніка дзяржсакратара перадаў гэтую пазыцыю двум прадстаўнікам афіцыйнага Менску — міністру замежных справаў Беларусі Сяргею Мартынаву й намесьніцы кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Натальлі Пяткевіч.
Што абяцае ЗША, калі Беларусь выканае ўмовы
Сустрэча з апошняй адбылася ў менскай кавярні зь ініцыятывы самой Пяткевіч.
“Я думаю, што для яе гэта была магчымасьць наўпрост пачуць пазыцыю ўраду ЗША. І я вельмі дакладна перадаў яе. Мы чулі рытарычныя выказваньні аб паляпшэньні стасункаў з Захадам цягам некалькіх месяцаў. Аднак я не магу сказаць, што мы бачым канкрэтныя дзеяньні ў пацьверджаньне гэтай рыторыкі”, — заявіў Крэймэр.
Спадар Крэймэр расказаў, якія паляпшэньні ў двухбаковых стасунках могуць адбыцца, калі Беларусь выканае ўмовы, выстаўленыя Злучанымі Штатамі.
“Ёсьць неабмежаваныя магчымасьці палепшыць гандлёвыя стасункі паміж краінамі. Цяпер Амэрыканскае гандлёвае агенцтва ня мае магчымасьці працаваць тут. Гэта можна зьмяніць. Мы можам разгледзець тыя нэгатыўныя крокі, якія мы прынялі ў дачыненьні да Беларусі, і зьмякчыць іх. Мы хочам істотна павялічыць магчымасьці кантактаў беларусаў і амэрыканцаў”.
Што пагражае, калі Менск ня зробіць крок насустрач
Калі беларускія ўлады ня зробяць кроку насустрач, то амэрыканскі бок прыме наступныя захады, кажа намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША Дэйвід Крэймэр:
“Мы можам пашырыць сьпіс неўязных асобаў. Тое, што нам дазваляе зрабіць “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”. Ён дае нам таксама магчымасьць увесьці санкцыі супраць некаторых дзяржаўных прадпрыемстваў. У нас яшчэ ёсьць іншыя варыянты. Аднак цяпер усё гэта гіпатэтычныя пытаньні, і мы можам прыняць як станоўчыя, так і нэгатыўныя захады”.
Спадар Крэймэр выказаў спадзяваньне, што беларускія ўлады ўсьведамляюць, што ягоныя словы — не пустыя пагрозы.