Слухаць:
Я ведаю, што наш народ хворы, але я веру, што гэта часова, што гэта пройдзе, што гэта не назаўсёды.
Хвароба пад назвай страх і абыякавасьць адыдзе ад нашых людзей. Яны перастануць баяцца размаўляць па тэлефоне. Суседзі, сябры, знаёмыя, будуць шчырымі і адкрытымі адзін перад адным. Ніхто нікога ня будзе спыняць на паўслове, прыціскаючы палец да вуснаў.
Я веру, што тыя, хто бачыць сьвятло, дапамогуць астатнім знайсьці дарогу, каб выйсьці з палону цемры і хлусьні, якая апанавала шмат каго.
Я веру, што тыя, хто часова згубіў веру ў Бога, альбо ў паняверцы, абавязкова яе знойдуць і вернуцца да яе.
Я упэўнены, што бязь веры жыцьцё не паўнавартаснае.
Я веру, што на пытаньні розных “перапісчыкаў і сацыёлягаў” людзі будуць даваць адказы, якія будуць ісьці ад шчырага сэрца.
Я веру, што кожны будзе займацца сваёй справай. Мэдыкі – лячыць хворых лепшымі лекамі на сучасным абсталяваньні. Настаўнікі будуць даваць добрыя веды нашым дзецям на роднай мове. Чыноўнікі і служачыя будуць старанна выконваць свае абавязкі. Судзьдзі, пракуроры, міліцыянэры будуць захоўваць законнасьць і грамадзкі парадак.
Я веру, прыйдзе той час, калі першыя, другія і трэція ня будуць фальшаваць выбары, а апошнія ня будуць абслугоўваць выканаўчую ўладу і распраўляцца з тымі, хто мае іншае меркаваньне.
Я веру, што выбары будуць празрыстымі, адкрытымі і дэмакратычнымі, і непасрэдны удзел у іх будуць браць усе зарэгістраваныя палітычныя партыі і грамадзкія аб’яднаньні.
Я веру ў люд беларускі.
***
Эдвард Баланчук – індывідуальны прадпрымальнік і грамадзкі актывіст з Маладэчна
Ці верыце Вы ў нешта? Што дапамагае Вам жыць? Як і чаму Вы прыйшлі да сваіх перакананьняў? Вашы каштоўнасьці і прынцыпы могуць натхніць іншых, сёньня і ў будучыні, у Беларусі і за мяжой. Раскажыце, ў што верыце Вы!
Пішыце на адрас у Беларусі: П/С 111 Менск 220005, у Чэхіі: ПС 44 Vinohradska 1, Praha 110 00
E-Mail: svaboda@rferl.org
Тэлефон-аўтаадказьнік у Менску: 2 66 39 52